Грамадства1313

Лукашэнка: Пабудавалі ў савецкія часы захудаленькі аэрапорт, а мы яго зрабілі акуратным

Аляксандр Лукашэнка даручыў завяршыць у 2014 годзе мадэрнізацыю Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што ўсе працы па рэканструкцыі, якія выкананы да гэтага часу, каб прыняць гасцей чэмпіянату свету па хакеі, зробленыя нядрэнна. Далей трэба паступова парадкаваць астатнюю частку аэрапорта.

Пры гэтым кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што гэта павінна быць зроблена за разумныя грошы.

«Сёлета кроў з носу трэба скончыць мадэрнізацыю аэрапорта, — сказаў ён — Да канца года павінны быць цалкам добраўпарадкаваныя будынкі і тэрыторыя».

«Усё павінна быць ідэальна, бо чалавек, які ляціць у Беларусь, адразу будзе глядзець у ілюмінатар, дзе прызямліцца. Таму ўсё павінна быць прыгожа, — сказаў Лукашэнка. — Да чэмпіянату свету навядзіце глянец. Усё павінна быць па-гаспадарску. Мы павінны давесці да ладу гэты аэрапорт».

Аляксандр Лукашэнка дадаў, што для яго гэта пытанне гонару.

«Калі я стаў прэзідэнтам, да мяне было мора хадакоў: за нуль рублёў прадайце аэрапорт, ён у вас усё роўна не будзе працаваць, а мы яго загрузім.

Ведаеце, я ў нейкі час, калі былі цяжкія часы, завагаўся: думаю, хто яго ведае, чым яго падтрымаць з бюджэту, можа быць, сапраўды камусьці аддаць?

А потым сказаў: не, усё ж такі гэта каштоўнасць, гэты здабытак, нічога мы аддаваць не будзем, ніводнага аэрапорта», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«І сёння на іх попыт. А гэты аэрапорт у нас прыбытковы. Але гэта сімвал нашай краіны.

І мы ў гэтым годзе павінны зрабіць тое, што дастойна Беларусі, каб казалі: вось у вас як у Мінску чысценька, акуратна, так і ў аэрапортах», — сказаў Лукашэнка.

«Не павінна нашым дзецям дастацца тое, што ў нас было, калі мы сталі кіраваць краінай.

Нейкі ў савецкія часы пабудавалі захудаленькі аэрапорт, а потым агледзеліся: ба, гэта ж зусім ужо каменны век! І нам прыйшлося на безграшоўе латаць, а потым штурмам браць гэты будынак», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў бліжэйшыя гады аэрапорт будзе працаваць прыбыткова і, прапанаваўшы тут добрыя ўмовы, можна прыцягнуць большую колькасць пасажыраў. Лукашэнка падкрэсліў, што варта глядзець на перспектыву і працягваць развіваць аэрапорт.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, якога святара-стараабрадца затрымалі ў Пастаўскім раёне1

Памерла Маржан Сатрапі — аўтарка графічнага рамана «Персеполіс»

Беларусы скардзяцца, што любімыя сыркі з пандай ужо «не тыя». Ці змянілі рэцэпт пасля перадачы «Савушкаваму прадукту»?10

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах6

На сметніцы пад Масквой самазвал насмерць збіў 61‑гадовую беларуску. Кіроўцу адпусцілі ў зале суда

Хлопец з-пад Шаркаўшчыны пакінуў у спакоі сантэхніку — якую раней метадычна краў, — пайшоў у аўтаматчыкі і ўрэшце згінуў пад Купянскам11

Атракцыён «Вежа свабоднага падзення», які гучна чмыхнуў падчас працы, адправілі на рамонт

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе4

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома5

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць