Свет66

Лідара крымскіх татараў Джамілёва вылучылі на Нобелеўскую прэмію

Шэраг грамадскіх арганізацый расійскай рэспублікі Татарстан вылучылі лідара крымскіх татараў Мустафу Джамілёва на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру.

Як перадае ўкраінская служба Бі -Бі -Сі, сярод гэтых арганізацый - Рада старэйшын, Татарскі грамадскі цэнтр і Меджліс татарскага народа.

«Несумненна, Мустафа Джамілёў - адзін з найбольш годных прэтэндэнтаў на гэтую прэстыжную прэмію», - гаворыцца ў сумеснай заяве татарскіх арганізацый.

Яны падкрэслілі, што дзякуючы Джамілёву «крымскія татары сталі неад'емнай часткай украінскага грамадства» і «прымаюць актыўны ўдзел у дзяржаўна - палітычным будаўніцтве сучаснай Украіны».

Джамілёў з 1960-х гадоў вёў у Савецкім Саюзе дысыдэнцкую і праваабарончую дзейнасць.

Ён 15 гадоў адседзеў у савецкіх лагерах, змагаючыся за права свайго народа вярнуцца на радзіму з месцаў сталінскай дэпартацыі.

Раней Джамілёва двойчы вылучалі на атрыманне прэміі, у 2009 і 2011 гадах.

22 красавіка раніцай Джамілёву пры выездзе з Крыма невядомыя людзі зачыталі і ўручылі акт аб забароне на ўезд на тэрыторыю Расіі да 2019 года.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ52

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

На сметніцы пад Масквой самазвал насмерць збіў 61‑гадовую беларуску. Кіроўцу адпусцілі ў зале суда

Хлопец з-пад Шаркаўшчыны пакінуў у спакоі сантэхніку — якую раней метадычна краў, — пайшоў у аўтаматчыкі і ўрэшце згінуў пад Купянскам11

Атракцыён «Вежа свабоднага падзення», які гучна чмыхнуў падчас працы, адправілі на рамонт

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе4

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі30

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ52

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць