Эканоміка

China Merchants Group рыхтуецца запусціць у Беларусі інвестфонд

Ідэя абмяркоўвалася ў ходзе перамоваў у Мінску дэлегацыі прадстаўнікоў карпарацыі на чале з прэзідэнтам Лі Сяопэном, паведаміў першы намеснік генеральнага дырэктара СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парку» Кірыл Карацееў.

Падчас візіту таксама будуць абмяркоўвацца пытанні будаўніцтва гандлёва-лагістычнага субпарка Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку «Вялікі камень». У 2016 годзе сума інвестыцый у субпарк складзе каля 150 млн даляраў, пры гэтым да лістапада наступнага года карпарацыя гатова ўвесці аб'екты агульнай плошчай 100 тыс. Кв.м, у тым ліку 51 тыс. Кв.м - крытыя склады, 20 тыс. Кв. м - адкрытыя склады, 21 тыс. кв.м - выставачныя плошчы, 6,2 тыс. кв.м - гандлёвыя плошчы, 1,6 тыс. кв.м - офісныя плошчы, 1,34 тыс. кв.м - спадарожныя збудаванні.

Акрамя таго, карпарацыя гатова ўдзельнічаць у распрацоўцы канцэпцыі транспарту і лагістыкі Беларусі з мэтай максімальнага выкарыстання кітайскага вопыту, а таксама ў сумесных праектах па распаўсюджванню грузавых авіяперавозак, якія могуць надаць імпульс развіццю інфраструктуры РУП «Нацыянальны аэрапорт Мінск».

Каментары

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы сябе паводзім спакойна». Лукашэнка пракаментаваў удар па аўтобусе ў Бранскай вобласці9

Беларускія турфірмы тэрмінова пераробліваюць аўтобусныя маршруты ў Грузію — час у дарозе павялічваецца на 4‑5 гадзін10

Апублікаванае фота падазраванага ў забойстве ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага3

Затрыманы падазраваны ў датычнасці да забойства мастака Скрапецкага ў Польшчы

527 рэйсаў адменена і затрымана ва ўсіх аэрапортах Масквы праз атаку беспілотнікаў

«У мяне была магчымасць паехаць іншай дарогай». Віктар Бабарыка — пра дзень затрымання 6 гадоў таму3

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў3

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць