Культура

«Приласкать и уничтожить»: Новая п’еса Алеся Петрашкевіча

Драма пра тое, як стваралася Беларуская Народная Рэспубліка

Напярэдадні 25 сакавіка «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» выпусціла два друкаваныя выданні, звязаныя з гісторыяй Беларускай Народнай Рэспублікі: новую п’есу драматурга, публіцыста, заслужанага работніка культуры Беларусі, кандыдата гістарычных навук Алеся Петрашкевіча «Приласкать и уничтожить» і каляндар да 90‑годзьдзя БНР.

У п’есе «Приласкать и уничтожить» аўтар закранае гісторыю станаўленьня ашай дзяржаўнасьці і распавядае пра тое, як стваралася БНР.

Алесь Петрашкевіч кажа, што ідэя напісаньня кнігі нарадзілася 20 год таму.

«Гэта пісалася не да юбілею, проста так атрымалася, што менавіта на юбілей гэты твор пабачыў свет. Гісторыя звязаная з БНР — гэта трагічная падзея нашай гісторыі. Калі раней былі ахвяры, рэпрэсія супраць рэвалюцыянераў, то гэта катастрофа рыцарскай мары, мары аб светлай будучыні. Мне здавалася, што гэта у першую чаргу жанр драматургічны, а драматычныя падзеі важна зрабіць эмацыйна. І менавіта ў драматургіі гэта можна зрабіць найбольш яскрава, бо калі п’еса пастаўлена — гэта сінтэс аўтара, актораў, рэжысёра, святла тэатральнага і адчуванняў гледачоў. Калі кажуць, што ў вайну цара Аляксея Міхайлавіча з ВКЛ быў зламаны хрыбет гістарычны, то тут зламаны лёс народа. Бо невядома, як бы склалася гісторыя надалей, можа і не было б Вялікай айчыннай вайны. Калі б хапіла розуму Пілсудскаму і Кайзеру прызнаць наваствораную Беларусь, і Еўропе хапіла розуму прызнаць рэспублікі, то мы б, вядома, былі б не такімі і зараз бы жылі ў іншай краіне. Але гісторыя не церпіць ускоснага склону».

Пабачыць кнігу можна на сядзібе БНФ і knihi.net

Паводле прэс‑рэлізу Інфармацыйнага цэнтру ЗБС «Бацькаўшчына»

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі26

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Бранскай вобласці беларус штурхануў на дарозе палена — і стаў выпадковай ахвярай вайны6

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй11

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі26

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць