Культура11

Вікіпэдыя і Вікіпедыя: год пасьля падзелу

Год таму адбыўся скандальны падзел Беларускай Вікіпэдыі паводле правапісу. 27 сакавіка 2007 году прыхільнікам наркамаўкі быў аддадзены дамэн be.wikipedia.org, на якім папярэдне ўжо тры гады існавала Беларуская Вікіпэдыя клясычным правапісам.

Год таму адбыўся скандальны падзел Беларускай Вікіпэдыі паводле правапісу. 27 сакавіка 2007 году прыхільнікам наркамаўкі быў аддадзены дамэн be.wikipedia.org, на якім папярэдне ўжо тры гады існавала Беларуская Вікіпэдыя клясычным правапісам. У выніку энцыкляпэдыя на тарашкевіцы была перанесеная на іншы дамэн. Якія стасункі між дзьвюма Беларускімі Вікі сёньня, даведаўся Generation.by.

Год таму былі хваляваньні, што болей чым шэсьць тысяч артыкулаў, назапашаных ад дня заснаваньня Беларускай Вікіпэдыі 12 жніўня 2004, будуць проста зьнішчаныя. Падставы для хваляваньняў былі — зранку з сайту раптоўна зьніклі ўсе артыкулы, а карыстальнікі не маглі ўвайсьці пад сваімі нікамі.

Зранку з сайту раптоўна зьніклі ўсе артыкулы, а карыстальнікі не маглі ўвайсьці пад сваімі нікамі.

На працягу некалькіх месяцаў прыхільнікі наркамаўкі дамагаліся ад адміністрацыі Вікіпэдыі стварэньня для іх асобнай пляцоўкі. Да гэтага моманту іх праект разьвіваўся ў так званым інкубатары, дзе заўзятары стварылі 3565 артыкулаў, напісаных наркамаўкай. У выніку дамен be.wikipedia.org быў аддадзены ім.

Увечары 27 сакавіка мінулага году стала вядома, што Беларускай Вікіпэдыі клясычным правапісам быў дадзены новы дамэн be-x-old.wikipedia.org.

Прайшоў год з часоў гарачых спрэчак і ўзаемных абвінавачваньняў на абодвух правапісах. Аднак Беларуская Вікіпэдыя так і існуе ў дзьвюх вэрсіях, і выглядае на тое, што мірыцца бліжэйшым часам не зьбіраецца.

Generation.by распытаў стан справаў і ўдакладніў, як ацэньваюць сытуацыю прадстаўнікі клясычнага і наркамаўскага бакоў. RWD, адміністратар разьдзелу Вікіпэдыі клясычным правапісам, падзяліўся сваім меркаваньнем пра бягучую сытуацыю:

«Пра раскол і адносіны зь іншым бокам магу сказаць, што асаблівых адносінаў зараз няма, бо няма чаго зараз дзяліць, то бок з тым разьдзелам камунікацыя ідзе на тым жа ўзроўні, што і зь любым іншамоўным разьдзелам Вікіпэдыі».

Ня так даўна было абвешчана, што колькасьць артыкулаў у Вікіпэдыі наркамаўкай дасягнула 10‑тысячнай мяжы і працягвае расьці, колькасьць жа артыкулаў у Вікіпэдыі клясычным правапісам меншая — на сёньняшні дзень там 9 021 артыкул.

«Я бы ня мераў Вікіпэдыі колькасьцю артыкулаў, гэта безумоўна зьяўляецца паказчыкам, але далёка не галоўным, галоўны — гэта якасьць. Да прыкладу магу сказаць, што нягледзячы на тое, што у наркамаўскай Вікіпэдыі колькасьць артыкулаў болей, але ў Вікіпэдыі клясычным правапісам сярэдні памер артыкула перавышае сярэдні памер артыкула ў Вікіпэдыі афіцыйным правапісам», — тлумачыць RWD.

Адзін зь першых удзельнікаў новага Беларускага Вікі‑праекту нарматыўным правапісам, які зачаўся ў так званым Інкубатары — Mienski — з год таму адышоў ад актыўнага ўдзелу ў працы праекта, але дасюль сочыць за жыцьцём суполкі. Ён падзяліўся з Generation.by сваімі назіраньнямі:

«Паводле маіх назіраньняў, пасьля падзелу беларуская Вікіпэдыя ў абедзьвюх літаратурных нормах — афіцыйным правапісе і тарашкевіцы — разьвіваецца ня менш актыўна. А што да нарматыўнага разьдзела, дык можна ўпэўнена сьцьвердзіць пра павышэньне якасьці артыкулаў ды ўнікальнасьці зьмешчанай інфармацыі.
Таму я сам гляджу на гэты падзел як на нешта аб’ектыўна пазытыўнае: беларускай інфармацыі ў сеціве стала болей, ды якасьнейшай. Наогул, ёсьць некалькі ўдзельнікаў беларускага Вікі‑руху, якія ўдзельнічаюць у працы абодвух беларускіх праектаў: пераводзяць правапіс артыкулаў на неасьвечаныя тэмы на патрэбны ды дадаюць зьвесткі ў энцыкляпэдыю, у якой не стае нейкай тэматыкі. Карацей, сапраўды вартая інфармацыя не губляецца на розных пляцоўках і трапляе да беларускага спажыўца».

Пэрспэктывы супрацоўніцтва абодвух Вікіпэдый Mienski ацэньвае наступным чынам:

«Я дык пэўны, што мы партнэры, робім агульную справу, беларускую, а таму ня трэба ўжо фарсіраваць варажнечу, якая, можа, у каго дасюль трывае. Магчыма, хтосьці дасюль нас ліча агентамі КГБ ці камуністамі, як сьцьвярджалі ў часе «падзелу«, магчыма… Але мы тут нічым гэтым людзям не дарадзім. Нашая супольнасьць ад першых дзён рэклямуе тарашкевіцкі разьдзел на Галоўнай старонцы энцыкляпэдыі».

Дапамагчы ўзбагаціць Беларускую Вікіпэдыю — любым правапісам — можа кожны.

Агульная колькасьць артыкулаў на ўсіх мовах сьвету, якімі працуе найбуйнейшая вольная энцыкляпэдыя, дасягнула нядаўна 10 мільёнаў.

Цяпер у Wikipedia:

  • 255 моўных разьдзелаў
  • Больш за 10 мільёнаў артыкулаў
  • Каля 34 мільёнаў старонак
  • Больш за 464 мільёнаў даведак
  • Амаль 4,5 тысячы адміністратараў
  • Больш за 11 мільёнаў зарэгістраваных карыстальнікаў
  • Больш 4 мільёнаў мэдыяфайлаў

Паводле: Даша Слабчанка, Generation.bY

Глядзі яшчэ:
Вікіпэдыі тарашкевіцай больш не існуе
Вікіпэдыя пад пагрозай банкруцтва

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі25

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў16

З'явіліся першыя ў гісторыі гэтай вайны ВІДЭА пралёту ўкраінскай ракеты FP-5 Flamingo над Расіяй10

Мікола Дзядок расказаў, як сукамернік-крымінальнік зрабіў яго беларускамоўным11

Ракетны ўдар нанесены па Чэбаксарах1

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ1

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі25

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць