Меркаванні1616

Юрый Зісер: У Баскіна і кампаніі ёсць нейкія сродкі, таму ён і адкупіўся. А Чыж у даўгах як у шаўках

22 сакавіка са сьледчага ізалятара КДБ выпусьцілі генэральнага дырэктара групы кампаніяў «Сэрвалюкс» Яўгена Баскіна.

Начальнік прэс-службы Камітэту дзяржбясьпекі Беларусі Дзьмітры Пабяржын у інтэрвію БелаПАН паведаміў, што Яўген Баскін, затрыманы КДБ 15 сакавіка, пераведзены пад хатні арышт. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Баскін кампэнсаваў усю суму нанесенай ім, паводле сьледзтва, шкоды.

Заснавальнік парталу tut.by Юры Зісер такім чынам пракамэнтаваў выпуск Яўгена Баскіна з ізалятару КДБ:

— Ніхто толкам ня ведае, што насамрэч адбываецца ў вышэйшых эшалёнах улады, што гэта за зьдзелка.

Самая верагодная вэрсія — што дзяржава такім чынам спрабуе папоўніць бюджэт. У нас няма алігархаў, а бізнэсмэны не самастойныя і не такія ўжо і заможныя. У Беларусі адбываецца зьліцьцё бізнэсоўцаў з уладай.

Паколькі беларускі бізнэс параўнальна небагаты, у нас няма даляравых мільярдэраў, і папоўніць істотна бюджэт такім чынам немагчыма.

Мне хутчэй бачыцца сілавы падыход: верагодна, улады здабылі нейкі кампрамат на бізнэсоўцаў, які цяпер адпрацоўваюць.

— А ці можна чакаць, што Юрыя Чыжа таксама могуць вызваліць пры ўмове кампэнсацыі нанесенай шкоды?

— Цяжка сказаць, незразумела, што там адбываецца. Можа, спадару Чыжу няма чым пакрываць страты. У Баскіна і кампаніі ёсьць нейкія сродкі, таму ён і адкупіўся. А Чыж у апошнія паўтара года зусім вытраціўся і ў даўгах як у шаўках. Можа, у яго няма неабходнай сумы для выкупу. Зноў жа, мы ж ня ведаем, што там насамрэч, толькі выказваем здагадкі.

Каментары16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць