Эканоміка11

ЗВР Беларусі за сакавік выраслі на 80,4 млн даляраў

Па выніках сакавіка 2016 года золатавалютныя рэзервы Рэспублікі Беларусь у вызначэнні ССРД МВФ павялічыліся на 80,4 млн. даляраў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 красавіка 2016 г. склалі 4 191,4 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў павялічыўся на 131,2 млн. даляраў ЗША і на 1 красавіка 2016 г. склаў 4 506,4 млн. даляраў ЗША ў эквіваленце.

У сакавіку 2016 года Урадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь былі пагашаны ў поўным аб'ёме знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыяла паступленне першага траншу фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця, сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа», а таксама паступленні ад спагнання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты, адзначаецца ў паведамленні.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ9

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ9

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць