Музыка44

Vinsent ставіць кропку ў музычным сезоне канцэртам у Мінску

Выканаўца разам з жывым складам зайграе свае найлепшыя песні ў межах праекту «Жывы Тузін» 22 мая ў клубе ILI.

Сольны канцэрт Вінсэнта стане апошнім у музычным сезоне праекту «Жывы Тузін» і заключным у туры самога выканаўцы па Беларусі ў падтрымку свайго новага альбома «Vir». «Увесну я аб’ездзіў усе найвялікшыя гарады Беларусі з выступамі. Пабачыў як жыве краіна. На канцэрты прыходзілі цікавыя людзі, мяне натхнялі падарожжы па краіне. Мы маем шмат прыгожых гарадоў, у якіх жывуць файныя людзі. Канцэрт у Мінску будзе такой фінальнай кропкай туру па Беларусі. І мы з музыкамі зробім усё, каб ён запомніўся слухачам надоўга», – абяцае выканаўца. Перад Мінскам у яго запланаваны таксама выступ у Лондане – другі за апошнія паўгады.

Vinsent вярнуўся пры канцы 2015 году ў музычную прастору з новай праграмай пасля амаль шасцігадовага перапынку, які быў выкліканы ад’ездам з краіны, здымкамі ў кіно і вандроўкамі па свеце. 16 снежня музыка пацвердзіў, што знаходзіцца ў выдатнай форме, калі прэзентаваў ужывую свой альбом «Vir». Працу высока ацанілі як слухачы, так і музычныя экспэрты. Рэліз трапіў у пяцёрку найлепшых беларускіх альбомаў году па версіі Experty.by і быў адзначаны ў асабістых рэйтынгах беларускіх і замежных крытыкаў. «Гэта на дзіва спелы сэнсавы прадукт. Аўтар вырас у філосафа, грамадзяніна сьвета, мужчыну, які мае досвед у жыцці, але ўсё яшчэ здольны тонка адчуваць», – выказаў сваё захапленьне вядучы перадачы «Відзьмо-Невідзьмо» Сяргей Філімонаў. «Я ўражаны арыгінальным падыходам і мелодыкай беларускай мовы!», – зазначыў музычны аглядальнік Newsweek Polska Яцэк Скалімоўскі. «Беларускай мовы я не ведаю, але вырашыў даверыцца адчуванням – у яго дакладны флоў і добра спрадусаваны біт, так што я веру ў тое, што ён нестане чытаць абы што», – адзначыў аўтар латыскага музычнага партала Intro.lv Лаўрыс Анстраўцс.

Вінсэнт выступіць 22 мая з вялікай праграмай, куды ўвойдуць як песні з альбому «Vir», так і абраныя ранейшыя спевы. «Выканаем найлепшае, будзем міксаваць жывую музыку і электронную, імправізаваць, эксперыментаваць, так што сумна не будзе!», – кажа выканаўца. Выступаць ён будзе разам з выдатнымі музыкамі Міхаілам Марынічавым, Сяржуком Падлівахіным і Раманам Саракалетавым.

НАБЫЦЬ КВІТОК НА КАНЦЭРТ АНЛАЙН

Папярэдне квіткі таксама можна набыць з 4.05 ў клубе ILI (пр-т Незалежнасьці, 131/1) і ў пунктах продажу па Менску.

Афіша

22.05 (нядзеля). 19:00. Клюб ILI (пр-т Незалежнасці, 131/1). Vinsent з праграмай «Найлепшыя песні». Кошт квітка (толькі танцпляц) — 100 000 (прома-кошт да 9.05), 150 000 (астатнія), 200 000 (у дзень, пры наяўнасці). Інфа: +375 29 687-20-93.

Адмыслова да канцэрту Tuzin.fm уклаў складанку з найлепшых песень Вінсэнта.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Усе навіны →
Усе навіны

У Вене за 776 тысяч еўра нахілілі помнік мэру. Яго антысемітызм натхняў Гітлера20

Мужчына купіў правы ў інтэрнэце і праз 10 гадоў прыйшоў мяняць іх у ДАІ

Рускамірац Агафонаў, які выехаў з Беларусі, абмяняўся з Азаронкам з’едлівымі шпількамі11

На Гомельшчыне праблемы з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам А12

Хто можа ўзначаліць урад Украіны і чаму Зяленскі мяняе прэм’ера — што кажуць эксперты

Амерыканская армія нанесла новыя ўдары па Іране: атакаваныя сістэмы СПА і катары КВІР у Армузскім праліве

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну18

Ці прыцягвае смартфон маланку? Ратавальнікі расказалі, ці трэба выключаць тэлефон у навальніцу3

У Пружанскім касцёле новы арган, які прывезлі з Нідэрландаў. Папярэдні касцельны арган пусцілі на дровы для Дома культуры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць