Свет

У Індыі праз спёку загінулі больш за 500 чалавек

Больш за паўтысячы чалавек сталі ахвярамі анамальнай спёкі ў Індыі за апошнія тры тыдні. Пра гэта паведаміў Дзяржаўны дэпартамент па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў краіны.

Моцная спёка стаіць на большай частцы тэрыторыі Індыі. Ад недахопу пітной вады пакутуе насельніцтва ў 256 акругах, дзе пражываюць звыш за 330 млн чалавек. «Самае вострае становішча ў паўднёвых штатах Адыш'і, Тэлангане і Андхра-Прадэшы, дзе за апошнія два тыдні загінулі не менш за 500 чалавек», — адзначаецца ў зводцы. У Адыш'е неаднаразова адзначалі самыя высокія пікавыя тэмпературы ў краіне, якія дасягалі 48 градусаў па Цэльсіі.

У Адыш'і ад наступстваў цеплавога ўдару памерлі 198 чалавек, у суседняй Тэлангане колькасць ахвяраў перавысіла 260, у Андхра-Прадэшы — больш за 70, пры гэтым навукоўцы папярэджваюць аб тым, што ў бліжэйшыя дні пахаладання не прадбачыцца.

«Гэта лета стане самым гарачым за апошнія 100 гадоў, а максімальная тэмпература на поўдні можа перавысіць 48 градусаў», — лічаць у метэаралагічнай службе Індыі.

Летась ахвярамі анамальнай спякоты сталі звыш за 2 тысячы чалавек. Сёлета, імкнучыся прадухіліць вялікія чалавечыя страты, улады абвясцілі ў самых гарачых раёнах надзвычайнае становішча. Насельніцтву рэкамендуюцца не пакідаць дамы ў разгар спёкі з 11 да 13 гадзін дня без вострай неабходнасці. Аператыўна разгортваюцца пункты бясплатнай выдачы пітной вады і малочнай сыроваткі.

Эксперты тлумачаць беспрэцэдэнтную спякоту ў Індыі мясцовымі анамаліямі, а таксама моцным уплывам Эль-Ніньё. Гэта цыклічная прыродная з'ява, якое адбываецца з інтэрвалам у 2-7 гадоў. Эль-Ніньё звычайна спадарожнічаюць экалагічныя катастрофы: засухі, пажары, ліўневыя дажджы, якія выклікаюць затапленне велізарных тэрыторый, што прыводзіць да гібелі людзей і знішчэння жывёлы і ўраджаю ў розных раёнах Зямлі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну15

У Самары гарыць НПЗ

НАСА назвала імёны членаў экіпажа місіі «Артэміда-3» — чарговага этапу на шляху да высадкі на Месяц

«Пэўнае непаразуменне». У Ціханоўскай абверглі інфармацыю, што вызваленні палітвязняў «адкладзеныя на некаторы час»16

Сыркі з пандай зараз будуць рабіць не ў Полацку1

З тушы загінулага кіта Цімі наробяць касцявой мукі і біяпаліва

Пераможную серыю Віктара Ганчарэнкі спыніла зборная Буркіна-Фасо9

Расія выкарыстоўвае дроны «Молнія» на новых частотах, якія не бачыць большасць дэтэктараў

У Брэсце яшчэ не паспелі здаць новы абсталяваны пляж, а яго ўжо наведалі вандалы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі16

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць