Восьмую кнігу пра Гары Потэра брытанская пісьменніца Джаан Роўлінг назвала апошняй у цыкле твораў пра хлопчыка-чараўніка.
Новая кніга напісана ў нязвыклым для тэматычнай эпапеі фармаце — у выглядзе п'есы, якая называецца «Гары Потэр і праклятае дзіця».

Кніга выйшла ў свет 31 ліпеня. Роўлінг такім чынам зрабіла сабе своеасаблівы падарунак на дзень нараджэння: 31 ліпеня ёй споўніўся 51 год.

«Гары Потэра чакае вялікае падарожжа ў гэтых дзвюх частках п'есы, і мне здаецца, што на гэтым мы скончым. Вы ведаеце, гэтая гісторыя (новая кніга) ужо пра новае пакаленне герояў. Так, я вельмі рада ўбачыць, як прыгожа гэта рэалізавана, але з Гары цяпер сапраўды скончана», — заявіла Роўлінг на лонданскай прэм'еры тэатральнай пастаноўкі гэтай п'есы.
У новай кнізе галоўным героем становіцца сын 36-гадовага Гары Потэра — Альбус Северус Потэр, ён і з'яўляецца праклятым дзіцем, вымушаным адказваць за незвычайныя здольнасці бацькі.
У верасні п'еса выйдзе на рускай мове. На беларускую, на жаль, «Гары Потэр» так аператыўна не перакладаецца і афіцыйных перакладаў наогул няма.
Студыя Warner Bros ўжо паведаміла аб планах экранізаваць заключную частку сагі.
Нагадаем, раней Джаан Роўлінг ўжо абяцала не пісаць пра Потэра.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі

Каментары