Меркаванні1414

Родныя школы

Беларускамоўная гімназія №23 — адна зь пяці такіх, роднамоўных, у сталіцы. А за прыгожымі сьценамі што?

Беларускамоўная гімназія №23 — адна зь пяці такіх, роднамоўных, у сталіцы. А за прыгожымі сьценамі што?

Першае, што спаткаем, — вазон зь беларускімі кветкамі валошкамі. Сьветлыя калідоры, аздобленыя фатаздымкамі Георгія Ліхтаровіча. На фатаздымках — беларускія замкі і цэрквы, драўлянае беларускае дойлідзтва пачатку мінулага стагодзьдзя. Мяккія дываны на падлозе, паўсюдная ахайнасьць шляхетная. А гімназісты, якіх чатыры сотні, — у строгай форме. Чатыры гады назад тут зрабілі рамонт. Усё — эстэтычна прыгожа, таму і вучні, відаць, нейк імкнуцца падвышаць свой узровень.

Гімназія — а да 2002 г. школка №23 — адна з найстарэйшых навучальных установаў Менску. У 1936—1940 гг. у будынку разьмяшчалася вучэльня па падрыхтоўцы ваенных лётчыкаў. З 1947 па 1955 г. — жаночая беларускамоўная 10‑гадовая школа №23 Варашылаўскага раёну Менску. У 1955 г. у школу сталі прымаць і юнакоў, а ў 1959 г. перавялі на расейскую мову навучаньня. Роднамоўныя клясы адкрываюцца ў 1990 г.

У гімназіі ёсьць кітайцы, якія навучыліся па‑беларуску. Ёсьць дзеткі, якіх завуць па‑беларуску Вітаўтамі, Барбарамі альбо Адэлямі. Ёсьць урокі працы — незвычайныя. Гімназісты ашчадна і марудна выразаюць з паперы беларускія выцінанкі — папяровыя ўзоры і малюнкі. Ствараюць саламяныя сланечнікі. Народныя беларускія рамёствы складаюць 30% ад школьнай праграмы ўроку «праца». А вось у школьным гуртку «Блізкая прырода Беларусі» майструюць беларускамоўныя фільмы па прыродазнаўстве.

Але… беларуская мова жыве ў падручніках, жыве ў вучнёўскіх сшытках. А вось на перапынках, дзе віруе свабода думкі, гучыць шмат расейскай мовы і мала — беларускай. Колькі навучэнцаў выносяць мову на вуліцу?

Наступіць на нагу незнаёмцу ў перапоўненым аўтобусе і сказаць: «Прабачце». «Як маецеся?» — запытацца ў суседа. Ёсьць кніжкі, ёсьць прыгожыя вершы Рыгора Барадуліна, а ёсьць жыцьцё — з эсэмэскамі і цыдулкай, хутка накрэмзанай за паўхвіліны і пакінутай на кухонным стале для мамы.

Кацярына Безмацерных, Менск

Каментары14

Цяпер чытаюць

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд33

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Усе навіны →
Усе навіны

На «Беларусьфільме» сярод бясконцых фільмаў пра вайну нарэшце здымуць навагоднюю камедыю4

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд33

Міліцыя затрымала таго самага расійскага турыста, які кінуў недакурак на вуліцы. Заўтра суд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць