Усяго патроху

Facebook распавёў, якія тэмы найчасцей абмяркоўваліся ў сацсетцы ў 2016 годзе

Стала вядома, якія тэмы былі самымі папулярнымі ў Facebook у 2016 годзе.

Як можна здагадацца, больш за ўсё ў сацсетцы абмяркоўвалі прэзідэнцкія выбары ў Амерыцы. На другім радку па частаце абмеркаванняў і згадак — бразільская палітыка, на трэцяй — гульня Pokemon Go.

Далей ідуць рух Black Lives Matter і філіпінскія прэзідэнцкія выбары адпаведна. У апошнім выпадку карыстальнікаў Facebook цікавіла асоба цяперашняга прэзідэнта Філіпін Радрыга Дутэртэ.

У дзясятку самых папулярных тэм таксама патрапілі Алімпійскія гульні, рэферэндум аб выхадзе Вялікабрытаніі са складу ЕС, Супербоўл (фінальная гульня за званне чэмпіёна Нацыянальнай футбольнай лігі ў ЗША).

Не засталіся без увагі карыстальнікаў сеткі таксама музыка Дэвід Боўі і баксёр Махамед Алі, якія памерлі ў гэтым годзе.

Акрамя таго, стала вядома, што ў дадзены момант супрацоўнікі Facebook тэстуюць новую функцыю, прызначаную для вельмі камунікабельных карыстальнікаў.

Сутнасць яе ў тым, што ў версіі Facebook для OC Windows аўтаматычна адкрываецца новае акно, калі нехта каментуе паведамленне карыстальніка або згадвае яго ў сваёй публікацыі. Па словах кіраўніцтва сацсеткі, рашэнне распрацаваць новую функцыю было прынята ў сувязі з тым, што многія карыстальнікі скардзіліся на немагчымасць адначасова чытаць стужку і актыўна ўдзельнічаць у абмеркаваннях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць