Грамадства8080

«У аўтобус, павезлі ў лес». Лукашэнка патлумачыў, як забяспечваць людзей працай

«Гэта проста перад людзьмі сорамна, што яны не атрымліваюць няшчасную тысячу».

Дапамагчы людзям знайсці працу і забяспечыць узровень заработнай платы ў тысячу рублёў даручыў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы 24 сакавіка з рабочай паездкай Гродзенскую вобласць, паведамляе тэлеканал СТВ.

Глядзець з 1:40

«Калі я казаў, што да 1 мая трэба, каб усе працавалі, я меў на ўвазе, што вы павінны ім прапанаваць працу. І калі ён не хоча працу, значыць у спісы яго. Значыць яго ў спісы, потым будзем вызначацца, што рабіць з ім. Гэта не значыць, што мы да 1 мая створым новыя працоўныя месцы на нафтаперапрацоўцы або «Гродна Азот» новы камбінат. Вось тое, што я абмяркоўваў. Не, мы ніколі гэтага не зробім. Але я проста вас варушу, каб вы людзям прапанавалі правільна. І ў вёсцы сёння шмат працы.

Аўтобус, брыгада, павезлі, загадзя ў вас павінны быць аб'ёмы, у вас ёсць людзі, трэба на гэта сканцэнтраваць людзей, каб яны збіралі сустрэчна аб'ёмы работ. Вось аб'ёмы работ. Прыехалі, як я казаў, у Мінску, тры пляцоўкі, дзевяць пляцовак, людзі прыйшлі за працай. У аўтобус, павезлі ў лес. Дзень папрацавалі, вы іх накармілі. Прыгатуйце міску супу для людзей, дайце ім перакусіць, прывезлі дадому. Пяць дзён адпрацавалі, два дні адпачываем. Вось ваша зарплата.

Гэта проста перад людзьмі сорамна, што яны не атрымліваюць няшчасную тысячу. Не, гэта будзе добрая зарплата — тысяча. Але нам трэба яе атрымаць. Нам трэба людзям гэтую зарплату, каб яна па краіне была сярэдняя. Гродна павінна 500 абавязкова мець даляраў, або тысячу рублёў. А Мінск трошачкі заўсёды больш. Можа, нехта 490 будзе мець. Але гэта не вам 490. Таму, кроў з носа, трэба. Што тады людзям казаць?»

Каментары80

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

46‑гадовы праваабаронца Сяргей Усцінаў шакаваў сацсеткі сваімі здымкамі ў жаночым абліччы41

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі18

Забойцу ў Буда-Кашалёўскім раёне знайшлі праз 17 гадоў. Ён адбывае пакаранне за забойства іншай сям'і з чатырох чалавек

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты11

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць