Грамадства1313

Больш за 66% жыхароў Беларусі выказаліся за абавязковы дэкрэтны адпачынак для таты

Больш за 66% жыхароў Беларусі выступаюць за ўвядзенне абавязковага адпачынку для татаў. Такія дадзеныя сацапытання агучыў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, перадае карэспандэнт БелТА.

Паводле слоў намесніка міністра, сярод рэспандэнтаў-мужчын за ўвядзенне такога адпачынку выказаліся 61,2%, сярод жанчын — 70,3%. Як растлумачыў Аляксандр Румак, сацыялагічнае апытанне было праведзена ў красавіку-маі сёлета Цэнтрам сацыялагічных і палітычных даследаванняў БДУ па замове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Гэты сацапытанне ўключала пытанні на тэму адказнага бацькоўства, а таксама адпачынку для татаў.

У апытанні паўдзельнічала каля 1 тыс. рэспандэнтаў, якія пражываюць у 78 гарадах і сельскіх населеных пунктах. На пытанне «Як вы ставіцеся да магчымасці ўвядзення адпачынку пры нараджэнні дзіцяці для бацькі?» 66,2% рэспандэнтаў адказалі, што падтрымліваюць увядзенне такога адпачынку.

На пытанне «Скарысталася ці б ваша сям'я такім адпачынкам, калі б ён быў прадугледжаны заканадаўствам?» 43,9% апытаных адказалі станоўча, 30,7% — адмоўна, 24,4% — не змаглі вызначыцца з адказам. Дарэчы, сярод мужчын далі станоўчы адказ 40,4%, сярод жанчын — 46,8%. Прычым амаль палова рэспандэнтаў сярод тых, хто даў станоўчы адказ, — ва ўзросце 30—44 гады.

Як сведчаць вынікі сацапытання, 56,1% рэспандэнтаў лічаць, што бацькі недастаткова часу надаюць выхаванню і развіццю сваіх дзяцей. Сярод апытаных мужчын такі пункт гледжання выказалі 44,1%, сярод жанчын — 65,9%. Таму заканамерна, што на пытанне «Ці неабходна на дзяржаўным узроўні прымаць меры для ўключэння татаў у працэс догляду за дзецьмі, іх выхаванне і развіццё?» сцвярджальна адказалі 52,4% рэспандэнтаў. 

Каментары13

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы сябе паводзім спакойна». Лукашэнка пракаментаваў удар па аўтобусе ў Бранскай вобласці9

Беларускія турфірмы тэрмінова пераробліваюць аўтобусныя маршруты ў Грузію — час у дарозе павялічваецца на 4‑5 гадзін10

Апублікаванае фота падазраванага ў забойстве ў Белай-Падляшскай мастака Скрапецкага3

Затрыманы падазраваны ў датычнасці да забойства мастака Скрапецкага ў Польшчы

527 рэйсаў адменена і затрымана ва ўсіх аэрапортах Масквы праз атаку беспілотнікаў

«У мяне была магчымасць паехаць іншай дарогай». Віктар Бабарыка — пра дзень затрымання 6 гадоў таму3

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў3

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі2

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць