Гісторыя5757

У інтэрнэце з'явілася база для пошуку продкаў: 47 тысяч населеных пунктаў і больш за 300 тысяч прозвішчаў

Беларускі навукова-даследчы цэнтр электроннай дакументацыі (БелНДЦЭД) выклаў у адкрыты доступ пошукавую сістэму «Дапаможнік». Яна дапамагае зрабіць першыя крокі людзям, якія збіраюцца шукаць у архівах сваіх родных.

helper.archonline.by

У пошукавай сістэме тры графы для пошуку — «Паселішчы» (беларуская мова), «Паселішчы» (руская мова) і «Прозвішчы». Першыя дзве дазваляюць знайсці інфармацыю аб населеным пункце на беларускай і рускай мовах. Прычым у базе няма інфармацыі па Мінску і абласных цэнтрах. «Тое, што вы жывяце ў сталіцы, не мае ніякага значэння для генеалогіі, — каментуе кандыдат гістарычных навук Вячаслаў Насевіч, дырэктар БелНДЦЭД. — Вам важна знайсці, дзе жылі вашы дзядулі і прадзядулі. Таму мы давалі інфармацыю на ўзроўні райцэнтраў і вёсак. Іх выхадцы цяпер засяляюць гарады».

Напрыклад, мы хочам знайсці інфармацыю па вёсцы «Наваселкі». Калі населеных пунктаў з такой назвай больш за 12, тады сістэма просіць уключыць пашыраны пошук і выбіраць канкрэтны раён. Выбіраем Капыльскі — толькі ў ім адным вёсак пад назвай Наваселкі пяць. Аб кожным з іх можна даведацца, каму яны належалі ў XVIII-XIX стагоддзях (напрыклад, Радзівілам), які мелі статус (маёнтак), які адміністрацыйна-тэрытарыяльны статус мелі ўжо ў савецкі час (напрыклад, прыналежнасць да сельсавету), а таксама ўбачыць гэтыя населеныя пункты на карце.

Графа «Прозвішчы» дапамагае знайсці прозвішчы людзей з іх прывязкай да вызначанага населенага пункта. Як падкрэслівае Вячаслаў Насевіч, улічаныя прозвішчы людзей, якія ваявалі альбо былі рэпрэсаваныя ў 1920-1950-я гады. Гэта значыць, гаворка ідзе пра людзей, якія нарадзіліся ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзя. Па словах гісторыка, самымі пажылымі людзьмі, якія патрапілі ў базу, могуць быць асобы, якія нарадзіліся каля 1850 года, якія былі рэпрэсаваныя ў 1920-х гадах (гэта значыць, у сталым узросце).

Удакладнім, што біяграфій і нават дат жыцця і смерці людзей карыстальнікі не знойдуць. Напрыклад, калі чалавек увядзе ў пошукавую сістэму сваё ўласнае прозвішча, то даведаецца, у якіх населеных пунктах сучаснай Беларусі жылі яго цёзкі. Па словах Вячаслава Насевіча, гэта дапаможа ў пачатку пошуку, а ўсе падрабязнасці карыстальнікі змогуць знайсці ў архівах.

Усяго ў базе прадстаўлена каля 300 тысяч запісаў. «Многія прозвішчы паўтараюцца ў розных населеных пунктах, — кажа Вячаслаў Насевіч. — Але мы не ставілі сабе задачу падлічыць колькасць унікальных прозвішчаў».

Удакладнім, што ўсе прозвішчы у базе прадстаўленыя толькі на беларускай мове. Прычына ў тым, што кнігі «Памяць», адкуль бралася інфармацыя, ствараліся менавіта на беларускай. «Калі перакладаць на рускую, можна ўсё пераблытаць», — тлумачыць суразмоўца.

Акрамя таго, калі вы ведаеце дакладнае прозвішча, трэба пісаць з вялікай літары. Калі частка прозвішча будзе напісаная з маленькай літары, сістэма будзе выдаваць варыянты прозвішчаў, у якіх гэтая частка прысутнічае (напрыклад, увёўшы «ўтушэнк», можна знайсці прозвішчы Еўтушэнка і Яўтушэнка).

«Дапаможнік» — прыклад надзвычай доўгатэрміновага праекта. Праца над ім пачалася 19 гадоў таму. У 1998 годзе быў створаны Цэнтр электроннай дакументацыі. Перад установай была пастаўленая задача — забяспечыць электронны доступ да архіўных рэсурсаў. Па словах Вячесла Насевіча, БелНДЦЭД працаваў над некалькімі праектамі, звязанымі з населенымі пунктамі.

У 1998-2000 гадах на сайце «Архівы Беларусі» быў створаны раздзел «Генеалогія». Там прысутнічала інфармацыя аб наяўнасці ў беларускіх архівах дакументаў, па якіх можна аднавіць свой радавод. Паралельна з 1998-га па 2007 год ішла праца над праектам «Губерня». Супрацоўнікі цэнтра стваралі электронны атлас — уводзілі ў базу даных усе населеныя пункты, якія адлюстраваныя ў даведніках дасавецкага і савецкага часу (у 1970-я гады выдаваліся «Слоўнікі назваў населеных пунктаў», створаныя даследчыкам Я. Рапановічам), а затым лакалізавалі зніклыя паселішчы па старых картах. Праца над даведнікам «Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне Рэспублікі Беларусь (1981-2010 гг.)», выдадзеным у 2012 годзе, дазволіла адсачыць змены адміністрацыйнай прыналежнасці.

Апошнія некалькі гадоў супрацоўнікі Цэнтра пераводзілі ў электронны выгляд даныя з кніг «Памяць», якія былі выдадзеныя ў кожным з раёнаў Беларусі. У іх апублікаваныя спісы ахвяр сталінскіх рэпрэсій і ўдзельнікаў Другой сусветнай вайны (у тым ліку загінулых).

Апошнім этапам стала стварэнне ўласна пошукавай сістэмы, якая дазволіла суаднесці звесткі з базы (людзей і населеныя пункты).

Як падкрэслівае Вячаслаў Насевіч, у далейшым у «Дапаможнік» можна будзе ўносіць удакладненні і дапаўненні.

Каментары57

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць