Грамадства126126

КДБ пра вяртанне Пазняка: Няхай яго паплечнікі самі каментуюць свае дадумкі

Фота Віктара Дударава

Некалькі дзён таму паэт і грамадскі актывіст Славамір Адамовіч звярнуўся з адкрытым лістом да Зянона Пазьняка і прапанаваў яму «наведаць нашу краіну з нагоды святкавання надзвычайнай даты ў гісторыі беларускага народа — 100-й гадавіны з часу абвяшчэння БНР». Нагадаем, што лідар КХП-БНФ ад 1996 года пражывае ў эміграцыі.

Сам Зянон Станіслававіч, пакуль не пракаментаваў прапанову, а яго паплечнік па партыі Юрась Беленькі з гэтай нагоды выказаўся катэгарычна: «Я ўжо сто разоў казаў, што Пазьняку небяспечна вяртацца дадому. Чаго сюды прыязджаць? Каб быць знішчаным?»

«Народная воля» звярнулася ў сілавыя структуры з пытаннем, ці сапраўды ў спецслужбаў, памежнікаў і міліцыі ёсць планы па арышце кіраўніка КХП-БНФ, калі ён перасячэ мяжу?

У МУС і Памежным камітэце адказалі коратка і аднолькава: «Такой інфармацыяй не валодаем».

«Я нават не ведаю, што тут можна сказаць, — дадаў прэс-сакратар КДБ Дзмітрый Пабяржын. — Няхай паплечнікі Пазняка самі каментуюць свае дадумкі. Я не ведаю, якія ў іх падставы сцвярджаць тое, што яны кажуць. Каментаваць іх заявы мы адназначна не будзем».

Каментары126

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць