Навука і тэхналогіі99

Створаны прэпарат, які перашкаджае заражэнню ВІЧ і блакуе яго ў арганізме хворага

Амерыканскія вірусолагі распрацавалі прэпарат, адзінкавая доза якога падаўляе размнажэнне віруса ў арганізме хворага на ВІЧ чалавека на працягу месяца, а таксама перашкаджае заражэнню ВІЧ здаровага чалавека на працягу двух тыдняў. Пра рэвалюцыйнае адкрыццё гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature Communications.

Як тлумачаць навукоўцы, сёння хворыя на ВІЧ могуць пражыць дзясяткі гадоў дзякуючы прыёму антырэтравірусных прэпаратаў — рэчываў, якія падаўляюць размнажэнне віруса ў клетках цела. Але яны часта маюць моцныя пабочныя эфекты, таму медыкі часта вымушаныя спыняць іх прыём на некалькі тыдняў. Адразу пасля гэтага ВІЧ пачынае інтэнсіўна капіяваць сябе.

У апошнія гады навукоўцы актыўна спрабуюць знайсці лекі або антыцелы, якія дапамагалі б пазбегнуць падобнай «контратакі» віруса ці дазвалялі б «выгнаць» вірус з клетак.

Аўтар навуковай працы Говард Гендэльман з універсітэта Нябраскі ў ЗША і яго калегі распрацавалі своеасаблівае прамежкавае рашэнне: яны здолелі мадыфікаваць адзін з ужо існуючых прэпаратаў, далутэгравір, такім чынам, што яго малекулы працягвалі падаўляць размнажэнне віруса ў арганізме жывёл на працягу вельмі доўгага часу.

Як паказалі эксперыменты на мышах, невялікая доза наначасціц, вырабленых з атрыманага рэчыва, душыць размнажэнне віруса ва ўжо заражаных грызунах на працягу месяца і абараняе здаровых жывёл ад заражэння ВІЧ на працягу як мінімум двух тыдняў.

Атрыманая навукоўцамі мадыфікацыя далутэгравіра павысіла яго актыўнасць у некалькі дзясяткаў разоў і падоўжыла час жыцця яго малекул ў арганізме прыкладна ў 5 разоў, што дазволіла знізіць дозу лекаў, якую ўводзілі ў арганізм мышэй.

Гэта практычна цалкам ліквідавала ўсе пабочныя эфекты ад прыёму прэпарату і знізіла ўзровень яго таксічнасці амаль да нуля, што, як лічаць аўтары артыкула, дае іх наначасціцам вялікія шанцы на праходжанне клінічных выпрабаванняў і хуткае трапленне ў медыцынскую практыку.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім22

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскія сфатаграфаваліся з палітыкам, якая назвала Лукашэнку апошнім дыктатарам Еўропы ФОТАФАКТ11

У інтэрнэце ўжо прадаюць учорашні аўтограф Сабаленкі4

Мігранты з Узбекістана, якія толькі прыехалі, папрасілі вярнуць іх з Беларусі: абяцаных заробкаў няма39

Севярынец: Гукі ўдараў былі такія важкія, што будынак Акрэсціна фізічна дрыжэў18

Унучка Лукашэнкі будзе вучыцца на мэтавым6

Экс-прэм'ер Літвы расказаў, што яго запрашала пераехаць у Беларусь таямнічая журналістка1

Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?4

Караеў праінспектаваў Мір пасля скаргаў, што турыстам там няма дзе паесці5

46‑гадовы праваабаронца Сяргей Усцінаў шакаваў сацсеткі сваімі здымкамі ў жаночым абліччы43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім22

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць