Культура44

Кнігу «Падарожжа ў БНР» прэзентуюць у Мінску і Гродне на наступным тыдні — завітвайце

Таварыства беларускай мовы і Радыё Свабода запрашаюць на прэзэнтацыю найноўшага выданьня ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе»

Менск, 20 сакавіка (аўторак) — 19.00, Культурны інкубатар Ок16, вул. Кастрычніцкая, 16

Горадня, 23 сакавіка (пятніца) — 18.30, этнакрама «Цудоўня», вул. Кірава, 3.

Сяргей Шупа

Аўтар «Падарожжа ў БНР» журналіст Радыё Свабода Сяргей Шупа расказаў пра кнігу так: 

«Неяк сталася так, што мне давялося пражыць некалькі гадоў у Беларускай Народнай Рэспубліцы. Ну ня так, вядома, што я трапіў у нейкую пятлю часу, якая закінула мяне на 100 гадоў назад. Але я перабраў да апошняй старонкі ўсе тыя тысячы і тысячы дакумэнтаў, што захоўваюцца ў менскіх і віленскіх архівах, перачытаў мноства тагачасных газэт Беларусі і навакольных краінаў на ўсіх даступных мовах, сачыў за манаграфіямі і артыкуламі на тэму.

Дваццаць гадоў таму прадуктам гэтай апантанасьці сталі дзьве кнігі «Архіваў БНР». Гэта мяне трошкі адпусьціла, і я памалу адышоў ад гэтай тэмы. Думалася: ну вось, дакумэнты назьбіраліся, яшчэ выйдзе такі самы том зь менскай часткай — і пачне зьяўляцца нейкі новы творчы плён. Бо матэрыялу і для навукі, і для літаратуры там дастаткова.

Аднак таго, чаго я чакаў, я так і не дачакаўся. Навукоўцы, праўда, не падвялі — зьяўляецца нямала новых працаў, якія пашыраюць і паглыбляюць тэму. А вось папулярнай літаратуры — не відаць.

Дык і вырашыў я сесьці і пераказаць усё прачытанае і перажытае простымі словамі — тым, каму цікава і хто ня мае часу вышукваць залацінкі ў моры дакумэнтальнага матэрыялу».

Кніга выйшла пад рэдакцыяй Аляксандра Лукашука. Мастацкае афармленьне: Генадзь Мацур. Карэктар: Вінцук Вячорка.

Прадмова дырэктара Радыё Свабода Аляксандра Лукашука да кнігі «Падарожжа ў БНР»:

Уніз па лесьвіцы, што вядзе ўверх

У мінулае можна ўпасьці, як у бездань, можна

ўзьляцець, як у мару, а можна спусьціцца, як па

лесьвіцы, дзе пад кожнай прыступкай закладзеная

міна — крок за крокам, любы зь якіх можа стаць

апошнім, і таму нельга нічога прапусьціць і трэба

ўсё спраўдзіць на свае вочы і перамацаць сваімі

рукамі:

цыдулку за цыдулкай,

ліст за лістом,

даведку за даведкай,

рахунак за рахункам,

ордэр за ордэрам,

мандат за мандатам,

пасьведчаньне за пасьведчаньнем,

расьпіску за расьпіскай,

загад за загадам,

мэмарандум за мэмарандумам,

тэлеграму за тэлеграмай,

пратакол за пратаколам,

пастанову за пастановай,

акт за актам,

грамату за граматай, —

І толькі тады можна запрашаць у гэтае падарожжа

іншых і, куды б яны ні йшлі, яны выйдуць на

сьвятло, бо гэтая лесьвіца заўсёды вядзе ўверх.

* * *

У Менску ў сустрэчы возьмуць удзел гісторыкі і пісьменьнікі Натальля Гардзіенка, Вінцук Вячорка, Сяргей Дубавец, Сяргей Харэўскі і Альгерд Бахарэвіч.

Таксама будзе прадстаўлена новае дапоўненае выданьне кнігі старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы «Дарога». Аўтарка выступіць зь відэазваротам.

Новыя кнігі «Бібліятэкі Свабоды» прысутныя атрымаюць у падарунак.

Прыходзьце зь сябрамі!

Каментары4

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць