Зірніце, як добра працуюць беларускія пажарныя: КАРТА лясных пажараў Усходняй Еўропы
Зірніце карту лясных пажараў ва Усходняй Еўропе. Лясоў аднолькава шмат у Беларусі, Расіі, на поўначы Украіны і ў краінах Балтыі. І суша стаіць аднолькавая ва ўсім рэгіёне. Але пажары масава працягваюцца па ўсходнім і паўднёвым перыметры Беларусі і ў Калінінградскай вобласці, але не ў нашай краіне. Гэта паказчык эфектыўнасці працы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Крыніца карты: Фэйсбук афіцыйнага прадстаўніка МНС Беларусі Віталя Навіцкага.
Каментары