Эканоміка22

Якія банкі павялічылі прыбыткі, а якія — знізілі

У першай палове 2019 г. прыбытак нарасцілі 14 камерцыйных банкаў, а знізілі 10 банкаў і Банк развіцця. Ніводны з дзеючых банкаў не быў стратным. Інфаграфіка тэлеграм-канала Ekanomika.

За 6 месяцаў 2019 г. агульны прыбытак 24 камерцыйных банкаў і Банка развіцця склаў 654,5 млн руб (+6,5% да 2018 г.). Інфаграфіка тэлеграм-канала Ekanomika.

На фоне выказаных Нацбанкам асцярог адносна фінансавага стану беларускіх банкаў, на якія ціснуць дрэнныя даўгі, асаблівую ўвагу выклікаюць апублікаваныя рэгулятарам бухгалтарскія балансы банкаў.

Па выніках першага паўгоддзя 24 беларускія банкі павялічылі чысты прыбытак на 11% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 548,3 млн рублёў, піша tut.by.

10 банкаў у першым паўгоддзі не дацягнулі да выніку мінулага года. Сярод іх палова — банкі з першай дзясяткі па аб'ёме актываў. Страты пры гэтым не паказаў ніхто.

Найбуйнейшы па памеры актываў банк краіны Беларусбанк зарабіў 178,1 млн рублёў (прырост на 26,3%). Другое месца па чыстым прыбытку ў сёмага па памеры актываў Прыёрбанка, які ўваходзіць у аўстрыйскую банкаўскую групу Raiffeisen. Чысты прыбытак Прыёрбанка ў першым паўгоддзі вырас на 7,6%, да 75,2 млн рублёў. Трэцім стаў БПС-Сбербанк, які вярнуўся ў лік лідараў пасля доўгіх разборак з вельмі праблемнымі актывамі. Прыбытак банка вырас на 18,6%, да 68,3 млн рублёў.

Замкнулі пяцёрку Альфа-Банк і Белаграпрамбанк.

Зніжэнне прыбытку паказалі ў першым паўгоддзі Белгазпрамбанк, Белінвестбанк (зніжэнне было мінімальным — долі працэнта), Банк ВТБ «Беларусь», Банк БелВЭБ і Банк Дабрабыт.

Нагадаем, паводле Нацбанка, доля неабслугоўваных актываў банкаў у актывах, схільных да крэдытнай рызыкі, ад 1 мая 2018 года павялічылася амаль у 1,7 разы: з 3,5% да 5,8% на 1 ліпеня 2019 года. Аб'ём неабслугоўваных актываў дасягнуў 3,2 мільярда рублёў, павялічыўшыся на 83,6%.

Такі рост абумоўлены павелічэннем рэструктурызаванай запазычанасці, якая ўваходзіць у склад неабслугоўваных актываў. Значныя асцярогі рэгулятара выклікае і рост безнадзейнай запазычанасці, улічванай на пазабалансавых рахунках. Яе аб'ём склаў 3,4 млрд рублёў.

Парогавым паказчыкам праблемных актываў лічаць 10%.

Пэўную асцярогу ў Нацбанка выклікае таксама рост долі валютнага складніка ў неабслугоўваных актывах. На 1 ліпеня доля неабслугоўваных актываў у рублях склала 3,8%, у замежнай валюце — практычна ў два разы больш: 7,6%.

Сітуацыя з неабслугоўванымі актывамі характарызуецца канцэнтрацыяй асноўнага аб'ёму неабслугоўваных актываў у банках з пераважнай доляй дзяржаўнай уласнасці, адзначае рэгулятар. Гэта звязана з тым, што істотнае павелічэнне аб'ёму неабслугоўваемых актываў адбылося за кошт рэструктурызацыі крэдытнай запазычанасці буйных пазычальнікаў — юрыдычных асоб дзяржаўнай формы ўласнасці.

Паводле Нацбанка, 59,7% неабслугоўваных актываў банкаў, даўжнікамі па якіх з'яўляюцца юрыдычныя асобы, сфармаваныя запазычанасцю юрыдычных асоб дзяржаўнай формы ўласнасці.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ45

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца8

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі30

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ45

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць