Улада2323

Маёру Кісялю далі наганяй

Медычнаму работніку, які адмовіўся зрабіць агляд Змітра Хведрука праз беларускую мову, прапанавалі напісаць рапарт аб звальненні.

Выпадак, які адбыўся ўчора ў вайсковай частцы 18662, дзе служыць Зміцер Хведарук, атрымаў шырокі розгалас.

5 лютага медычны работнік часткі маёр Уладзімір Кісель адмовіўся зрабіць агляд сябру «Маладога фронту» Змітру Хведаруку. У вульгарнай форме ён параіў хлопцу «не вы…цца», паабяцаўшы яго прыняць толькі пасля таго, як Зміцер пяройдзе на расійскую мову.
Таксама Кісель папрасіў іншых прызыўнікоў прывучыць Хведарука, каб той зразумеў пра наступствы ягонага карыстання беларускай мовай.

Гэты інцыдэнт выйшаў за межы вайсковай часткі і быў шырока растыражаваны СМІ.

Па‑нашай інфармацыі ўжо на наступны дзень маёру Кісялю далі наганяй па поўнай праграме.

Камандзір часткі паказваў медработніку Канстытуцыю і тлумачыў, што беларуская мова з’яўляецца першай дзяржаўнай у краіне і ёй нельга грэбаваць.

Нампаліт часткі таксама падыходзіў да Змітра Хведарука і папрасіў яго ў будучыні не маўчаць пра падобныя выпадкі, а расказваць.

Паводле інфармацыі НН з крыніцаў у частцы, маёру Кісялю прапанавалі напісаць рапарт аб звальненні.

Нагадаем, што заўтра Зміцер Хведарук, як і Іван Шыла, і Франак Вячорка прымуць прысягу. Трох лідэраў моладзі забралі ў войска сінхронна. На думку праваабаронцаў і саміх юнакоў, гэта было зроблена, каб ізаляваць іх ад грамадства.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы4

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы4

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць