Улада

Больш не трэба рэгістраваць цэны на новыя тавары і паслугі

Адпаведны ўказ падпісаў Лукашэнка.

У Беларусі адменена неабходнасць рэгістрацыі цэн (тарыфаў) на новыя тавары (работы, паслугі), за выключэннем тарыфаў на новыя платныя медыцынскія паслугі.
Лукашэнка падпісаў 6 лютага адпаведны ўказ нумар 70, якім унесены змяненні і дапаўненні ва ўказ ад 19 мая 1999 года нумар 285, паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Як растлумачылі ў прэс‑службе, гэта рашэнне дасць магчымасць знізіць дакументаабарот, больш аператыўна ўкараняць новыя віды прадукцыі. У цэлым, дакумент накіраваны на ўдасканаленне дзеючай сістэмы цэнаўтварэння, скарачэнне сферы цэнавага рэгулявання, спрашчэнне адміністрацыйных працэдур у галіне цэнаўтварэння.

На індывідуальных прадпрымальнікаў (за выключэннем тых, якія аказваюць платныя медыцынскія паслугі) не будзе распаўсюджвацца патрабаванне аб неабходнасці захавання гранічных індэксаў змянення адпускных цэн (тарыфаў) і іх рэгістрацыі.

Указам адменены абавязак юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў складаць эканамічныя разлікі абгрунтавання цэн пры аказанні платных медыцынскіх паслуг,
калі змяненне адпускных цэн (тарыфаў) на вырабленыя тавары (работы, паслугі) ажыццяўляецца ў памеры, які не перасягае гранічных індэксаў змянення адпускных цэн (тарыфаў), устаноўленых Саветам Міністраў, а таксама пры рэалізацыі вырабленай імі сельскагаспадарчай прадукцыі.

З пераліку тавараў (работ, паслуг), цэны (тарыфы) на якія рэгулююцца Саветам Міністраў, рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання і іншымі дзяржаўнымі арганізацыямі, падпарадкаванымі ўраду, Нацыянальным банкам, выключаецца шэраг тавараў і паслуг, якія не з’яўляюцца сацыяльна важнымі.

Акрамя таго, правы на прыняцце рашэнняў па рэгуляванню асобных цэн (тарыфаў) перадаюцца органам дзяржаўнага кіравання, у кампетэнцыі якіх знаходзіцца асноўнае кола пытанняў, звязаных з вытворчасцю тавараў (аказаннем паслуг). Гэта дасць магчымасць праводзіць больш гібкую цэнавую палітыку пры ўстанаўленні цэн і тарыфаў.

Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы4

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы4

Аргенціна зноў пераламіла гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць