Улада

Палітвязні патрабуюць неадкладнага вызвалення ваўкавыскіх прадпрымальнікаў

Андрэй Кім, Сяргей Парсюкевіч і Аляксандр Казулін распаўсюдзілі заяву.

Андрэй Кім, Сяргей Парсюкевіч і Аляксандр Казулін патрабуюць неадкладнага вызвалення ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Уладзіміра Асіпенкі.
Пра гэта гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай імі 10 лютага.

8 лютага 2009 года байцы спецпадраздзялення МУС «Алмаз» затрымалі былых палітзняволеных М.Аўтуховіча і Ю.Лявонава, вызваленых летам гэтага года пад ціскам міжнароднай грамадскасці, гаворыцца ў заяве. Трэцяй ахвярай міліцэйскага самавольства стаў У.Асіпенка — супрацоўнік фірмы, дзе працаваў М.Аўтуховіч.

«Выстаўленыя Лявонаву, Аўтуховічу і Асіпенку абвінавачанні абсурдныя і не вытрымліваюць ніякай крытыкі. Гэта прызнаў нават былы супрацоўнік міліцыі, падпал дома якога следства спрабуе паставіць ім у віну. Відаць, што адказнасць за выбух у сталіцы ўлада поўнасцю вырашыла ўскласці на апазіцыю. Гэты арышт — плявок у твар афіцыйнай Еўропе і добрая дэманстрацыя гэтак званай «лібералізацыі», — лічаць былыя палітзняволеныя.

Яны зазначаюць, што пад крымінальным пераследам па‑ранейшаму знаходзяцца 14 маладых людзей, удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў мінулай зімой; былыя палітзняволеныя па‑ранейшаму абмежаваныя ў сваіх грамадзянскіх правах, ніхто з іх не рэабілітаваны; пад пагрозай жыццё амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зельцэра, які знаходзіцца ў бальніцы ў беларускай турме, а яго адвакаты ўжо паўгода не могуць атрымаць прысуд на рукі, каб яго абскардзіць; актывістаў апазіцыі прымусова прызываюць у армію.

«Супрацоўніцтва з гэтым рэжымам не толькі амаральнае, але і небяспечнае. Еўрапейскі бізнес і афіцыйны Брусель павінны памятаць, што гульня з чалавекам без прынцыпаў заўсёды ідзе згодна з яго правіламі. І наступнай ахвярай можа апынуцца кожны, незалежна ад колеру яго пашпарта», — зазначаюць былыя палітзняволеныя.

У сувязі з гэтым яны патрабуюць неадкладнага вызвалення М.Аўтуховіча, Ю.Лявонава і У.Асіпенкі, перадачы Э.Зельцэра ў рукі амерыканскага правасуддзя, спынення «насільнай дактыласкапіі рэспубліканскага маштабу» і «агляду гвалтоўна прызваных ва Узброеныя сілы Беларусі грамадскіх актывістаў міжнароднымі экспертамі»,
аднаўлення ўсіх палітзняволеных у іх грамадзянскіх і маёмасных правах і адмены рэпрэсіўных прысудаў па «справе чатырнаццаці».

«Мы спадзяемся на салідарную рэакцыю амерыканскай і еўрапейскай дыпламатыі ў сувязі з грубымі парушэннямі беларускім бокам узаемных дамоўленасцей», — зазначаюць А.Казулін, А.Кім і С.Парсюкевіч.

Сяргей Пульша, БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць