Свет1616

Расія будуе атамны авіяносец

Тэхнічная дакументацыя па распрацаваным у СССР і не дабудаваным цяжкім атамным авіяносцы «Ульянаўск» будзе выкарыстоўвацца пры стварэнні першага расійскага авіяносца, піша tass.ru.

«Тэхнічны праект, а таксама дакументацыя, па якой на Чарнаморскім суднабудаўнічым заводзе ў Мікалаеве вялася ў канцы 80-х і пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя пабудова «Ульянаўска», будуць выкарыстаныя пры стварэнні новага авіяносца», — сказаў суразмоўца агенцтва. Ён таксама паведаміў, што будзе ўлічаны досвед практычнай эксплуатацыі авіяноснага крэйсера «Адмірал Кузняцоў».

У той жа час крыніца адзначыла, што Ваенна-марскі флот яшчэ не выдаў тактыка-тэхнічнае заданне (ТТЗ) на новы авіяносец. Праца над ТТЗ павінна завяршыцца ў 2020 годзе.

У ВМФ Расіі раней заяўлялі, што плануюць атрымаць авіяносец з атамнай энергетычнай устаноўкай да канца 2030 года. Цяпер у складзе расійскага флоту маецца адзін неатамны авіяносны крэйсер «Адмірал Кузняцоў» (спушчаны на ваду ў 1985 годзе, цяпер на рамонце).

Цяжкі атамны авіяносец праекта 1143.7 «Ульянаўск» планавалася здаць флоту ў 1995 годзе. «Ульянаўск» павінен быў мець даўжыню 324 метры, водазмяшчэнне амаль 80 тыс. тон. Ён павінен быў несці на борце 70 самалётаў і верталётаў. Будаўніцтва авіяносца спынілася з развалам СССР, корпус карабля быў разабраны на метал.

Каментары16

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць