Грамадства

Рэктар Акадэміі кіравання Даніловіч: Чырвоны — старажытны славянскі колер, зялёны — колер багіні Лады, захавальніцы ладу ў дзяржаве

Звязда

У інтэрв'ю «Звяздзе» былы дырэктар Інстытута гісторыі, а сёння рэктар Акадэміі кіравання Вячаслаў Даніловіч зноў паразважаў пра бел-чырвона-белы сцяг, а таксама закрануў пытанне, ці варта прыдумаць альтэрнатыўную сімволіку.

«Каб прыдумаць новы варыянт — патрэбна вялікая грунтоўная даследчыцкая работа, якая ў тым ліку тлумачыла б і значэнне сімвалаў. Але ж ужо існавала добра знаёмая грамадству і нічым не заплямленая сімволіка БССР, прынятая ў 1951 годзе, — мяркуе Даніловіч.

— Дарэчы, яна мае глыбокія сэнсавыя пласты. Тут вам і старажытны славянскі колер сонца і жыцця — чырвоны: яшчэ з часоў старажытнай Русі славяне баранілі свае землі пад чырвонымі сцягамі, сцяг ВКЛ цягам некалькіх стагоддзяў таксама быў чырвонага колеру, як і сцягі ССРБ, ЛітБел і БССР да 1951 года.

Дадайце сюды больш сучасную трактоўку — колер крыві, якую продкі пралілі за свабоду — усё разам выходзіць вельмі сімвалічна.

Калісьці пры БССР вучылі, што зялёны — гэта колер беларускіх лясоў. Але, калі заглыбіцца далей у славянскую сімволіку, — гэта колер багіні Лады — захавальніцы ладу ў сям'і, грамадстве, дзяржаве.

Арнамент на нашым сцягу — увогуле з'ява для дзяржаўнай сімволікі вельмі рэдкая, калі яго прачытаць з пункту гледжання народнага сімвалізму — гэта сімвал засеянага поля, якое дасць ураджай.

Велізарная станоўчая канатацыя закладзена ў гэты сцяг, і ці варта было штосьці кардынальна мяняць?»

«Пад гэтым сцягам БССР у пасляваенныя гады вельмі паспяхова развівалася ў параўнанні з іншымі савецкімі рэспублікамі, было шмат зроблена — была закладзена тая сацыяльна-эканамічная, і грамадска-палітычная, і культурная аснова, якая стала неабходным фундаментам для пабудовы нашай сучаснай незалежнай краіны, якая кіруецца ўласнымі інтарэсамі, а не тым, што ёй навязваюць «дабрахоты» звонку», — мяркуе Даніловіч.

Дырэктар Інстытута гісторыі: Пад бел-чырвона-белым сцягам апрыёры рухаюцца да знешняга пратэктарату

Каментары

Цяпер чытаюць

ЗША папярэдзілі Польшчу, што Расія рыхтуе ўзброеную правакацыю ў бліжэйшыя месяцы

ЗША папярэдзілі Польшчу, што Расія рыхтуе ўзброеную правакацыю ў бліжэйшыя месяцы

Усе навіны →
Усе навіны

У Навагрудскім раёне легкавік зляцеў з абрыву ў Нёман5

Віцебскага таксіста ў верасні 2020‑га судзілі па 23.34. А ў 2026‑м ён паехаў памерці за Пуціна17

Стала вядома, чый аўтобус пацярпеў ад дрона ў Бранскай вобласці4

Тэйлар Свіфт выйдзе замуж ужо заўтра?2

Так выглядае жылы дом у Кіеве, у які сёння ўначы трапіла расійская ракета6

Ціханоўская зрабіла сэлфі ў вышыванцы ФОТАФАКТ16

Дрон прыляцеў у пасажырскі аўтобус на мяжы Расіі і Беларусі17

Супрацоўніца завода ў Слуцку паказала падарункі да 3 ліпеня — народ моўчкі зайдросціць12

Пад Мінскам збіраюць новы поўнапамерны пікап. Вось колькі ён каштуе4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША папярэдзілі Польшчу, што Расія рыхтуе ўзброеную правакацыю ў бліжэйшыя месяцы

ЗША папярэдзілі Польшчу, што Расія рыхтуе ўзброеную правакацыю ў бліжэйшыя месяцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць