Нерухомасць

У квартале пад Мінскам пабудуюць «разумныя» кватэры. Што ўнутры

У квартале «Зялёная гавань» пабудуюць сіціхаусы з «разумнымі» кватэрамі. Яны стануць першымі ў краіне шматкватэрнымі дамамі, у якіх датчыкі і лічбавыя прылады стануць часткай аздаблення ад забудоўшчыка.

Кватэры з аздабленнем у сіціхаусах абсталююць сістэмамі «разумны дом» польскага вытворцы Fibaro. Датчыкі ў пакоях збіраюць інфармацыю і перадаюць у цэнтр кіравання сістэмай. Усе дзеянні можна здзяйсняць са смартфона — праз мабільны дадатак Fibaro Home Center.

Адзін з датчыкаў спрацоўвае ў выпадку працёку вады: апавяшчае «мазгавы цэнтр» і пачынае сігналіць. Пасля гэтага кран з электрапрывадам аўтаматычна перакрые ваду, а на тэлефон паступіць сігнал трывогі. Датчык дыму ў сваю чаргу сумяшчае ў сабе функцыю пажарнай сігналізацыі: пры з'яўленні дыму ён пачне гудзець і адправіць паведамленне аб небяспецы на смартфон.

Сістэма таксама здольная сачыць за няпрошанымі гасцямі. Датчык адкрыцця дашле апавяшчэнне, калі выпадкова пакінуць дзверы адкрытымі, а таксама дапаможа даведацца тэмпературу ў кватэры ў бягучы момант.

Прадугледжаны і разумныя разеткі, якімі можна кіраваць з дапамогай мабільнага дадатка. Напрыклад, уключыць кававарку яшчэ ў ложку, наладзіць кандыцыянер да вяртання дадому або абясточыць прас. У «разумны дом» таксама ўваходзіць прылада для кіравання электраматорам. Яго можна выкарыстоўваць, каб зашмаргнуць шторы або апусціць жалюзі. Пры неабходнасці будучыя гаспадары змогуць дапоўніць сістэму і іншымі функцыямі.

Пакупнікам кватэр у «Зялёнай гавані» таксама дадуць бясплатнае абслугоўванне на 2 гады па праграме «Клопат» ад кіруючай кампаніі «А-100 камфорт». Спецыялісты прасочаць за станам вуліц, двароў і месцаў агульнага карыстання, будуць даглядаць зялёныя зоны, дапамагаць жыхарам з ліквідацыяй няспраўнасцяў. Таксама прадугледжаны кругласутачны кліенцкі цэнтр і аварыйная служба. Падтрымліваць сувязь можна праз мабільны дадатак з любога пункту свету.

«Зялёная гавань» знаходзіцца за 3,5 км ад кальцавой дарогі па суседстве з заказнікам «Сціклева». ЖК уяўляе сабой закрыты комплекс плошчай 220 га з рознымі фарматамі дамоў у адзінай архітэктурнай стылістыцы: катэджамі, таўнхаусамі, лайнхаусамі і сіціхаусамі. Да забудовы прымыкаюць палі для гольфа чэмпіёнскага класа і гольф-акадэмія. У найбліжэйшай будучыні тут з'явяцца плошчы, бульвары, скверы, алеі і месцы для адпачынку. Асноўная ідэя забудовы — жыццё на прыродзе побач з лесам, але з гарадскім камфортам і інфраструктурай.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць