Усяго патроху55

У Беларусі прыступілі да выпуску цёмнага нефільтраванага піва

Зрабілі гэта на піўзаводзе «Крыніца».

ААТ «Крыніца» першым у Беларусі выпусціла цёмнае пшанічнае нефільтраванае піва.

Пра гэта паведаміла Агенцтва дзелавых сувязяў са спасылкай на кіраўніцтва прадпрыемства. Раней на беларускім рынку прысутнічала толькі імпартнае піва такога тыпу.

Як паведаміў генеральны дырэктар ААТ «Крыніца» Рыгор Пяткевіч, 10 ліпеня разліта ў бутэлькі першыя 2 тыс. дэкалітраў новага гатунку піва «Культ пшанічнае цёмнае».

Для новага гатунку ААТ «Крыніца» падрыхтавала і новую форму бутэлькі. Як і іншыя гатункі піва, што выпускае ААТ «Крыніца», новы гатунак звараны з натуральных кампанентаў па традыцыйных тэхналогіях піваварства без выкарыстання замутняльнікаў, стабілізатараў і кансервантаў.

У склад піва «Культ пшанічнае цёмнае» ўваходзяць вада, ячменны светлы солад, пшаніца, пшанічны карамельны солад, хмель.

Шчыльнасць экстрактыўнага сусла склалае 12%. Пшанічны карамельны солад не вырабляецца ў Рэспубліцы Беларусь, таму півавары выкарыстоўваюць імпартны. Як сцвярджаюць дэгустатары, новы гатунак піва мае «мяккі смак са слабай хмелевай гаркатой, фруктова‑эфірным водарам, адценнем і водарам вострых спецый і пшанічнага карамельнага соладу».

Найбольш вядомымі вытворцамі гатункаў цёмнага пшанічнага піва з’яўляюцца Баварыя (ФРГ) і Бельгія.

***

Піўзавод «Крыніца» створаны ў 1975 годзе, у 1992‑м пераўтвораны ў арэнднае прадпрыемства, у 2001‑м — ААТ. У склад ААТ «Крыніца» акрамя піўзавода ў Мінску ўваходзяць Нясвіжскі завод па вытворчасці напояў і прадпрыемства «Полацкае піва».

БелаПАН

Каментары5

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць