Грамадства

У Маскве затрыманы журналіст «Камсамольскай праўды», які напісаў артыкул пра Андрэя Зельцэра. Цяпер ён на Акрэсціна

Затрыманы журналіст «Камсамольскай праўды» Генадзь Мажэйка, перадаюць праваабаронцы. 

Па словах маці Генадзя Мажэйкі Ірыны, ператрус у кватэры журналіста праводзілі супрацоўнікі КДБ, ён доўжыўся каля дзвюх з паловай гадзін. У пастанове на ператрус пазначаны два артыкулы КК:

— 130 ч. 3 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Ператрус праводзілі каля 7 чалавек. Таксама разам з імі былі двое панятых (супрацоўнікі сказалі, што гэта людзі, якіх сустрэлі на вуліцы), — распавядае Ірына. — Канфіскавалі флэш-назапашвальнікі, налепкі і значкі 2001-га года. Усё было ветліва.

Генадзя падчас ператрусу дома не было. Як мяркуецца, у гэты час ён знаходзіўся на тэрыторыі Расіі.

— Апошні раз мы размаўлялі з сынам па відэасувязі днём 30 верасня. Тады ён быў у гатэлі ў Маскве.

Уначы з 1 на 2 кастрычніка маці Генадзя патэлефанавалі і сказалі, што сын затрыманы і знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна ў Менску.

Менавіта яго аўтарства стаяла пад артыкулам пра забітага Андрэя Зельцэра, пасля публікацыі якога сайт выдання быў заблакаваны. У артыкуле аднакласніца Зельцэра падзялілася ўспамінамі пра яго, станоўча адгукнулася пра забітага. Як лічыць галоўны рэдактар «Камсамольскай праўды» Уладзімір Сунгоркін, гэта і стала прычынай затрымання яго супрацоўніка. 

Прэс-сакратар Пуціна асудзіў такое дзеянне і назваў блакіроўку «Камсамолкі» парушэннем свабоды слова. 

Генадзь Мажэйка працуе ў «Камсамольскай праўдзе» з 2009 года. Звычайна піша на аўтамабільную тэматыку, пра ўзбраенне і армію. У той дзень, калі выйшаў матэрыял пра Зельцэра, Мажэйка быў дзяжурным на сайце.

Ноччу з 11 на 12 жніўня 2020 года Генадзь Мажэйка працаваў у сталічным мікрараёне Серабранка. Яго, фатографа і вадзіцеля выцягнулі з машыны і пабілі сілавікі.

Каментары

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць