Усяго патроху99

«Інфацентр» і кніга «водгукав» Мірскага замку

Падобныя перлы ў вялікай колькасці можна адшукаць на партале «Замкавы комплекс «Мір». Акрамя таго, стартавая старонка парталу — на расійскай мове.

Падобныя перлы ў вялікай колькасці можна адшукаць на партале «Замкавы комплекс «Мір». Акрамя таго, стартавая старонка парталу — на расійскай мове.

Першае, што кідаецца ў вочы пры наведванні парталу «Замкавы комплекс «Мір», — расійская мова стартавай старонкі. Пішаце адрас www.mirzamak.by, а ён ператвараецца ў www.mirzamak.by/ru/ і вы трапляеце ў «On-line тур по Мирскому замку».

Знаёмства з беларускамоўнай версіяй сайту расчароўвае ўжо на галоўнай старонцы: чаго вартая толькі назва рубрыкі «Інфацентр».
Прыклады ці то неахайнасці, ці то паблажлівага стаўлення да роднай мовы, ці то банальнага яе няведання трапляюцца на сайце скрозь. Так, у раздзеле «Рэцэпты кухні «кн. Міхаіла Святаполк-Мірскага» можна пабачыць этыкетку водкі, якая выпускалася на вінакурАным заводзе М.І.Святаполк-Мірскага, даведацца пра дзіўную страву «перакачэнік». Раздзел «Навуковая інфармацыя» мае рубрыку «Доклады», а рэстаран у Мирским замку разлічаны на 60 месцаў. Раздзел «Паслугі» пры падрабязным разглядзе апынаецца «Услугами». Каб даведацца пра мерапрыемствы, што ладзяцца ў замку, трэба патрапіць ў «Архіу мерапрыемстваў». Свае ўражанні можна пакінуць у кнізе водгукав. Па-расійску выкананыя элементы меню парталу, сервісныя лінкі, а таксама мапа службаў замкавага комплексу і мапа Беларусі ў раздзеле «Кантактная інфармацыя».

Наяўнасць гэтых ляпаў не можа не здзіўляць, зважаючы на тое, што партал распрацаваны паважанай кампаніяй, якая працуе на айчынным рынку ад 1992 году, — «НПП БелСофт».

Партал «Замкавы комплекс «Мір» не адзіны, прысвечаны Мірскаму замку. У Сеціве можна адшукаць прынамсі некалькі сайтаў, названых аднолькава — «Мирский замок». Распрацаваны Нацыянальным агенцтвам па турызме партал працуе на расійскай і англійскай мовах. Зрэшты, сайт уласна Нацыянальнага агенцтва па турызме знаёміць сваіх наведнікаў з Беларуссю на васьмі мовах — ад расійскай, да кітайскай, пераплюнуўшы ў гэтым нават сайт «Суперлото», які можа пахваліцца толькі шасцю мовамі (ёсць там і польская, і ўкраінская, толькі на беларускую грошай не хапіла).

Яшчэ адзін «Мирский замок» даўнавата не аднаўляецца. Створаны ён на расійскай мове, але ўтрымлівае колькі тэкстаў па-беларуску.

Цяжка сабе ўявіць такое ў Літве, ці Ўкраіне — каб роднай мове на партале, прысвечаным аб’екту нацыянальнага маштабу, адводзілася б роля другога плану. Прынамсі, на сайце замку ў Троках літоўская мова — на першым месцы.

Сямён Печанко

Каментары9

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць