Свет

Борыс Джонсан: Заходнія санкцыі пачнуць дзейнічаць аўтаматычна, як толькі Расія нападзе на Украіну

Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан заявіў, што падрыхтаваныя ў Еўрасаюзе і ЗША санкцыі супраць Расіі на выпадак яе агрэсіі супраць Украіны набудуць моц у той жа момант, як расійскія войскі перасякуць украінскую мяжу, піша Радыё Свабода.

Борыс Джонсан і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

«Мы разам з іншымі дзяржавамі рыхтуем пакет санкцый і іншых захадаў, які будзе актываваны ў тую самую хвіліну, як нага расійскага жаўнера перасячэ ўкраінскую мяжу і ступіць на ўкраінскую тэрыторыю»,

— заявіў Борыс Джонсан 1 лютага ў Кіеве пасля сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Прэм’ер Вялікабрытаніі лічыць, што цяпер вельмі важна, каб у Маскве зразумелі, што санкцыі набудуць моц аўтаматычна, у тую ж хвіліну, калі пачнецца ўварванне на тэрыторыю суверэннай Украіны. Брытанскі прэм’ер дадаў, што еўрапейскія санкцыі і санкцыі ЗША пачнуць працаваць адначасова.

Таксама Джонсан паведаміў, што Вялікабрытанія будзе дапамагаць Украіне аказваць супраціў агрэсіі Расіі. Што ягоная краіна ўжо перадала 2 тысячы супрацьтанкавых ракетных сістэм, а таксама навучае вайскоўцаў Украіны. Акрамя таго, брытанскі ўрад накіруе Украіне 88 мільёнаў фунтаў на рэалізацыю праектаў дзеля ўмацавання энергетычнай бяспекі.

Борыс Джонсан перакананы, што агрэсія Расіі супраць Украіны будзе вялікай палітычнай і гуманітарнай катастрофай.

«Мне здаецца, што гэта было б і вайсковай катастрофай як для Расіі, гэтак і для свету. Патэнцыйнае ўварванне было б паражэннем і для прэзідэнта Пуціна».

Чытайце таксама:

«Каб не было куды схавацца»: Захад рыхтуе «руйнуючыя» санкцыі супраць Расіі ў выпадку ўварвання ва Украіну

Амерыканскі сенатар не выключыў увядзенне санкцый супраць Расіі авансам

NYT: Амерыканскія санкцыі могуць зруйнаваць эканоміку Расіі, але ставяць пад пагрозу і сусветную фінансавую сістэму

Аналена Бербак: Сярод мераў рэагавання на расійскую агрэсію разглядаюцца санкцыі ў дачыненні да «Паўночнага патока — 2»

Каментары

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць