Грамадства

За арэнднае жыллё можна будзе цяпер не плаціць, калі рамантаваць яго за свой кошт

Лукашэнка падпісаў указ «Аб асаблівасцях выкарыстання арэнднага жылля». Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.

Фота ілюстрацыйнае.

Прадугледжваецца магчымасць будаўніцтва арэнднага жылля дзяржаўнымі арганізацыямі за кошт уласных сродкаў і (або) з прыцягненнем крэдытаў, самастойнага вызначэння парадку і ўмоў прадастаўлення гэтага жылля ў адпаведнасці з лакальнымі прававымі актамі (у тым ліку калектыўнымі дамовамі), а таксама ўстанаўлення памеру платы за карыстанне такім жыллём для сваіх работнікаў.

Грошы, атрыманыя ад здачы пабудаванага арэнднага жылля, будуць заставацца ў арганізацый і накіроўвацца на будаўніцтва новага арэнднага жылля, пагашэнне крэдытаў (прыцягнутых на яго будаўніцтва), а таксама на ўтрыманне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы, звязанай з абслугоўваннем жыллёвага фонду.

Дакумент таксама дае права выканкамам вызваляць грамадзян ад платы за карыстанне арэндным жыллём камунальнага жыллёвага фонду, якія патрабуюць рамонту, пры ўмове яго выканання са згоды грамадзян за кошт уласных сродкаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома6

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, якога святара-стараабрадца затрымалі ў Пастаўскім раёне1

Памерла Маржан Сатрапі — аўтарка графічнага рамана «Персеполіс»

Беларусы скардзяцца, што любімыя сыркі з пандай ужо «не тыя». Ці змянілі рэцэпт пасля перадачы «Савушкаваму прадукту»?10

Атручэнне дашкольнікаў зафіксавана і ў іншых населеных пунктах6

На сметніцы пад Масквой самазвал насмерць збіў 61‑гадовую беларуску. Кіроўцу адпусцілі ў зале суда

Хлопец з-пад Шаркаўшчыны пакінуў у спакоі сантэхніку — якую раней метадычна краў, — пайшоў у аўтаматчыкі і ўрэшце згінуў пад Купянскам11

Атракцыён «Вежа свабоднага падзення», які гучна чмыхнуў падчас працы, адправілі на рамонт

Пераможца «Еўрабачання» прыйшла ў каменты да Кіркорава, які прыпісаў перамогу і сабе4

Памочнік Пуціна заклікаў расіян не чакаць адмены санкцый: Свет як раней не вернецца9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома6

Сям’ю з Мінска будуць судзіць за здраду дзяржаве і кантрабанду зброі. Іх, падобна, затрымалі на мяжы — вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць