У падарожных нататках «Беларусь — вачыма амерыканца» Янка Запруднік распавёў пра дзіўныя інфармацыйныя рэлігійныя лісткі, што распаўсюджваюцца ў Жыткавіцкім раёне.
У падарожных нататках «Беларусь — вачыма амерыканца» Янка Запруднік распавёў пра дзіўныя інфармацыйныя рэлігійныя лісткі, што распаўсюджваюцца ў Жыткавіцкім раёне.
«У тураўскай і жыткавіцкай цэрквах я пацікавіўся лістоўкамі, якія ляжаць ля ўваходу задарма для кожнага, хто хоча пачытаць. Чатыры зь іх ананімныя (тры на чатырох старонках часапіснага фармату, адна — на дзьвюх): «Православный листок», «Глас православия», «Православный набат» і «Русь Святая, Единая и Неделимая!!!» Хто іх напісаў, дзе яны выдрукаваныя, ведае хіба толькі царкоўны клір. Каб зрабіць з набожнага чытача пашыральніка гэтай літаратуры, на адной зь іх зазначана: «Листовка содержит цитаты из Священного Писания, поэтому не допустимо использовать ее в бытовых целях, а тем более выбрасывать».
Зьмест? Усяго не перакажаш. Але пра агульны кірунак і эмацыянальны тон разважаньняў даволі паказальна сьведчаць некаторыя падзагалоўкі ды выказваньні. Гэтак, адна зь іх дае «Перечень деятельных служителей нечистой силы на территории Руси».
Другая, пасьля гістэрычных антысэміцкіх выпадаў і юдафобіі, абвяшчае: «Основные планы сионистов сбываются. Страна разрушается, народ аболванен и управляем ими. Но не сломлен дух истинно русских людей. Главные битвы за Русь и русский народ — впереди». І канцоўка: «Русичи, перед нами стоит выбор: Православие или смерть!»
(….)
Сп. Запруднік даслаў у рэдакцыю адсканаваныя загалоўкі гэтых лісткоў.
-
Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю
-
Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну
-
Палітвязень Кім Самусенка параўнаў свет на моманты яго пасадкі і вызвалення: Усё нядрэнна для еўрапейскай цывілізацыі, а значыць, і для беларусаў
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары