Свет

Самы багаты чалавек Украіны адмаўляецца ад свайго медыйнага бізнэсу

Украінскі мільярдэр Рынат Ахметаў, які шмат гадоў з'яўляецца найбагацейшым чалавекам Украіны, заявіў, што вымушаны вывесці сваю інвесткампанію SCM з медыйнага бізнэсу. На гэтым тыдні ягоная «Медыя Група Украіна» адмовіцца на карысць дзяржавы ад усіх эфірных ды спадарожнікавых тэлевізійных ліцэнзій сваіх каналаў і ліцэнзій друкаваных медыя ў Украіне. Таксама спыніцца дзейнасць анлайн-медыя гэтай карпарацыі, піша «Украінская праўда».

Рынат Ахметаў

Па словах Ахметава, рашэнне прадыктавана ўступленнем у сілу закона «Аб прадухіленні пагроз нацыянальнай бяспекі, звязаных з празмерным уплывам асоб, якія маюць значную эканамічную і палітычную вагу ў грамадскім жыцці (алігархаў)».

Ахметаў падкрэсліў што «не быў, не з'яўляецца і не будзе алігархам». Але пры гэтым шасцімесячны тэрмін, вызначаны законам для продажу медыяактываў, а таксама расійская агрэсія супраць Украіны не даюць магчымасці SCM прадаць медыябізнэс на рынкавых умовах.

Мільярдэр нагадаў, што медыяхолдынг складаецца з 10 эфірных і спадарожнікавых тэлевізійных каналаў, інтэрнэт-рэсурсаў, друкаваных СМІ і сучаснай вытворчай медыйнай экасістэмы. Агульны аб'ём інвестыцый, укладзеных у яго, перавысіў 1,5 млрд даляраў.

У «Медыя групу Украіна» ўваходзяць:

  • Нацыянальны эфірны тэлеканал «Украіна»;
  • Забаўляльны моладзевы тэлеканал НЛА TV, тэматычны тэлеканал «Індыга TV»;
  • Тэматычныя тэлеканалы «Футбол 1/2/3», таксама прадстаўлены і ў HD-версіі;
  • Агульнанацыянальны інфармацыйны тэлеканал «Украіна 24»;
  • Рэгіянальны «34 тэлеканал», аператар спадарожнікавага вяшчання Xtra TV, от-платформа OLL.TV;
  • Міжнародныя каналы Ukraine 1, Ukriane 2, NLO TV 2;
  • Прадакшн-кампаніі «Тэле пра», «Дапаможам ТБ»;
  • Медыя-агенцтва поўнага цыклу «Медыя партнёрства Баінг»;
  • Сайт segodnya.ua;
  • Кросплатформавы праект Vogue UA.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць