Усяго патроху44

Гэтая матэматычная задача пра дзень нараджэння зломіць вам мозг

Знакамітая «Праблема дня нараджэння» не перастае здзіўляць людзей. Праверце, ці зможаце вы хаця б наблізіцца да адказу.

Задача

Кастусь і Алеся прымаюць запрашэнне на хатнюю вечарыну. Кастусь бачыць, што на вечарыне будзе 30 чалавек, і кажа Алесі: «Б'юся аб заклад на 100 даляраў, што як мінімум два чалавекі будуць святкаваць там аднолькавы дзень нараджэння!»

Ці варта Алесі прыняць гэтую стаўку? (Дапусцім, што дні нараджэння размеркаваныя пароўну на працягу года з 365 дзён.)

Падказка

Вам можа спатрэбіцца формула і Excel-табліца.

Рашэнне ніжэй пад фота.

Рашэнне

Самы просты спосаб рашыць гэту задачу — пайсці ад адваротнага: якая верагоднасць таго, што ў групе пэўнага памеру ніхто не будзе мець аднолькавых дзён нараджэння?

Давайце разгледзім групу з пяці чалавек. Першы чалавек будзе мець нейкі выпадковы дзень нараджэння паміж 1 студзеня і 31 снежня. У такім выпадку ў другога чалавека будзе імавернасць (364/365) таго, што дзень нараджэння не будзе супадаць з днём нараджэння першага чалавека. Такім чынам, у трэцяга чалавека ёсць 363 «свабодныя» даты на выбар, значыць, імавернасць таго, што дзень нараджэння не будзе супадаць з днём нараджэння першага або другога чалавека, складае 363/365. Чацвёрты чалавек будзе мець шанец 362/365 не дзяліць свой дзень з іншым і гэтак далей.

Каб потым атрымаць імавернасць таго, што ні ў аднаго з пяці чалавек не будзе агульнага дня нараджэння, нам трэба перамножыць гэтыя імавернасці разам:

P = (364/365)*(363/365)*(362/365)*(361/365) = 0,97

Іншымі словамі, у кампаніі з пяці чалавек чалавек не будзе мець агульнай даты нараджэння з імавернасцю 97 адсоткаў. Гэта здаецца даволі інтуітыўна зразумелым і азначае, што ёсць толькі 3% імавернасці, што як мінімум два чалавекі будуць мець агульную дату.

Што можа быць менш інтуітыўна зразумелым, дык гэта тое, як хутка расце гэтая лічба. У табліцы ніжэй выкарыстоўваецца той жа разлік, каб паказаць імавернасць таго, што як мінімум два чалавекі будуць мець адзін і той жа дзень нараджэння ў залежнасці ад колькасці чалавек у групе:

У групе з 30 чалавек існуе 71% імавернасці, што ў двух чалавек будзе супадаць дзень нараджэння. Таму Алесі лепей не прымаць гэтую стаўку!

Вы можаце праверыць гэта на бліжэйшай сустрэчы выпускнікоў, вяселлі ці юбілеі.

Каментары4

  • ,
    25.02.2024
    якая лепш умее лічыць, чым гэта.

  • а
    25.02.2024
    а? шо? гэта вы мне? я не ўмею чытаць. і ўвогуле, я сляпая. шо вы там накрэмзалі? самі-то бачылі хоць? нейкая бязглудзіца. ви, ізвіняюсь за вираженіе, дебил?
  • Сяржук
    25.02.2024
    Либо условие задачи исказили, либо решение безграмотное.

    Из условия задачи я понял что требуется найти вероятность что у 2-х человек из 30 д.р. выпадет на конкретный день (вечеринка).
    В решении посчитали вероятность того, что у 2-х человек из 30 совпадет д.р. в любой день в течении года.

Цяпер чытаюць

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Усе навіны →
Усе навіны

Айчым біў дзіця, а затым пагаліў малога, напісаў на лбе слова «злодзей» і адвёў у школу3

«Сардэчна запрашаем адсюль». Расіяніну прапанавалі працу ў Мінску за 4000 рублёў, але гэтага яму падалося мала10

Вайсковы пенсіянер з Дуброўна пракаціў на капоце двух пагранічнікаў ФСБ і ўдарыў аднаго з іх у твар1

На Аляксандру Герасіменю напалі ў цэнтры Варшавы33

Статкевіч: Украіна можа адказаць «бруднай бомбай» на расійскі ядзерны ўдар7

70‑гадовую мінчанку асудзілі за «абразу Лукашэнкі» і «распальванне варожасці»3

Памёр Сэм Ніл — зорка «Парка юрскага перыяду» і «Піяніна» 2

Мужчына стаяў на каленях у метро і прасіў грошы нібыта на лячэнне сына. Але яго раскусілі6

Гэты беларус даследуе рак — вось што ён кажа пра SPF ад меланомы, навуковы прагрэс і самы складаны ў лячэнні рак5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі10

Блогер Сярога з Расіі прыехаў на Зыбіцкую з каханай блогеркай Анечкай. Вынік: збіты ім беларус у коме, а Сярога на 5,5 года за кратамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць