Авіякампанія з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў FlyDubai аднавіла пералёты ў Мінск, паведамляе Рэспубліканскі саюз турыстычных арганізацый. Рэйсы былі адмененыя ў лютым, пасля пачатку вайны ва Украіне.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Malak Harb, File
Першы адноўлены рэйс арабскай лоўкост-авіякампаніі FlyDubai адбыўся ўчора, 22 кастрычніка. Да 31 мая 2023 года палёты будуць штодзённымі.
Па інфармацыі анлайн-табло на сайце Нацыянальнага аэрапорта, самалёты з Мінска ў Дубай адпраўляюцца ў 00.20. У Беларусь з ААЭ яны прыбываюць у 23.20.
Па інфармацыі сайта flydubai.com, у 11.00 23 кастрычніка квіток з Дубая да Мінска на панядзелак, 24 кастрычніка, будзе каштаваць прыкладна ад 453 даляраў, або ад 1136 беларускіх рублёў. Час у палёце займае 6 гадзін 35 хвілін.
-
Музычны кіраўнік дзіцячага садка з Кармы разам з жонкай стаў зоркай сацсетак. Ужо нават бухога Ігара абышоў
-
«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак
-
Паведамленне, што на фэст у Будславе прыязджаў мітрапаліт Веніямін, было памылковым
Каментары