Грамадства

Сціранне памяці. Сайт «Прессбола» заблакавалі за архіўнае фота «нелаяльнага» футбаліста

Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядомая прычына, на падставе якой Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да інтэрнэт-рэсурсу pressball.by.

Міністэрства інфармацыі Беларусі 16 чэрвеня распаўсюдзіла заяву, што на падставе ведамаснага маніторынгу на прадмет «выканання нацыянальнага заканадаўства аб СМІ» заблакаваны сайт спартыўнага выдання «Прессбол». Пры гэтым прычына такога рашэння не называлася.

Выказвалася меркаванне, што падставай мог стаць узлом незадоўга да таго афіцыйнай інтэрнэт-старонкі, адказнасць за які ўзялі на сябе «кіберпартызаны». Там з'явіліся выявы з нацыянальнай бел-чырвона-белай сімволікай і лозунгі «За свабодную прэсу і вольную Беларусь», «Свабода слова будзе жыць у вольнай Беларусі!» і г. д. Сайт перастаў адкрывацца, аднак ужо на наступны дзень ён запрацаваў у звыклым рэжыме.

У рэчаіснасці, як даведалася Беларуская асацыяцыя журналістаў, прычынай блакавання стаў «палітычны» недагляд кагосьці з тэхнічных супрацоўнікаў рэдакцыі.

У прыватнасці, у навіне пра пляжны футбол быў выкарыстаны архіўны фотаздымак удзельнікаў нацыянальнай зборнай, сярод якіх фігураваў гулец з «чорнага спіса» Міністэрства спорту. Якраз «тыражаванне» нелаяльнага футбаліста і паслужыла нагодай для таго, каб забаніць увесь рэсурс.

«Прессбол» — найстарэйшае незалежнае беларускае спартыўнае выданне з больш чым 30-гадовай гісторыяй. На фоне драматычных падзей 2020-га газета апублікавала адкрыты ліст спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў.

Выразная грамадзянская пазіцыя стала падставай да кадравых ратацый, у выніку Беларуская федэрацыя футбола як галоўны акцыянер дамаглася змены галоўнага рэдактара на былога карэспандэнта дзяржаўнага тэлеканала АНТ Сяргея Лісічкіна. Нягледзячы на тое, што журналіст не меў досведу адміністрацыйнай працы, рашэнне ўхвалілі ў абыход рэдакцыйнага калектыву.

У выніку тады практычна ўсе вядучыя супрацоўнікі пакінулі «Прессбол» на знак пратэсту супраць «захопу выдання».

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Усе навіны →
Усе навіны

Пацярпелых у Бранскай вобласці перавязуць у Беларусь1

РНБА Украіны: Правакацыя нікчэмная і мае ўсе прыкметы скаардынаванай аперацыі без якіх-небудзь фактычных доказаў14

У Брэсце паставілі скульптуру «Сцяг над рэйхстагам» ФОТАФАКТ22

З'явіўся поўны тэкст меркаванага амерыканска-іранскага мемарандума аб спыненні вайны ў Іране5

Пяскоў расказаў пра адказ Расіі пасля ўдару па беларускім аўтобусе пад Бранскам15

Ціханоўская: Ізалюючы дыктатараў, мы павінны інвеставаць у людзей і іх еўрапейскія памкненні7

Трамп: Зяленскаму і Пуціну трэба сустрэцца, але яны не ведаюць, як4

Пуцін упершыню за сем месяцаў выехаў за межы Масквы і Пецярбурга4

Губернатар Бранскай вобласці апублікаваў фотаздымкі беларускіх дзяцей з бальніцы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы12

Лукашэнка загадаў забараніць арганізаваныя паездкі дзяцей за мяжу без дазволу дзяржавы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць