Грамадства2727

Ціханоўская не выключае, што папросіць дапамогі асабіста ў Зяленскага ў ваенным вызваленні Беларусі

Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв'ю ўкраінскай журналістцы Наталлі Масейчук, у якім закранула тэму «сілавога варыянту» вызвалення Беларусі.

Святлана Ціханоўская і Уладзімір Зяленскі ціснуць адно аднаму рукі. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Падчас інтэрв'ю вядомай украінскай журналістцы Наталлі Масейчук 19 чэрвеня кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская выказалася пра «сілавы варыянт» звяржэння рэжыму Лукашэнкі.

Свой акцэнт Ціханоўская зрабіла на тым, што ў агульную перамогу ўнясе ўклад кожны беларус. Варыянта, пры якім усе будуць адседжвацца, чакаючы пераможнага паходу палка Каліноўскага, не будзе, бо адных «каліноўцаў» будзе недастаткова.

«Што датычыць вызваленчага руху, то ўсе варыянты магчымыя. Відавочна адно: адных каліноўцаў для перамогі не хопіць, спатрэбіцца вялікая дапамога беларусаў унутры краіны і беларускай арміі ў прыватнасці. Гэтую думку вельмі важна данесці да кожнага беларуса. Нам таксама вельмі спатрэбяцца міжнародная дапамога і падтрымка Украіны», — заявіла Ціханоўская.

Пасля гэтых слоў украінская журналістка адразу задала Святлане пытанне, ці звернецца яна па ваенную дапамогу ў гэтым пытанні асабіста да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.

«Я гэтага не выключаю», — адказала Ціханоўская.

Нагадаем, што нядаўна прадстаўнікі палка Каліноўскага размаўлялі па відэа са Святланай Ціханоўскай і асабліва падкрэслілі, што «сілавому варыянту» вызвалення Беларусі альтэрнатывы не існуе.

Каментары27

  • Mafkees
    19.06.2023
    Вот это уже разговор по сер'езней.Когда в расии начнется большой шухер,будет отличная возможность припомнить все 30 лет страданий беларусов лукашэнке и его упырям.
  • Ёсік
    19.06.2023
    Не будзе Украіна такое рабіць. Ужо абмяркоўвалі такі сцэнар. Скончыўшы вайну з Расеяй, украінцы пачнуць аднаўляць сваю краіну. Так, сусед на поўначы дуркаваты, але покуль хопіць на мяжы мін, усялякіх супраць танкавых збудавяньняў ды рэгулярных войскаў, каб на ўсялякі выпадак сачыць за пуцінскім хаўрусьнікам.
  • Паляшук
    19.06.2023
    Цырк на дроце!
    У беларусаў яна не папросіць, а ў Зяленскага ўжо збіраецца!
    У якасці каго яна хоць папросіць? Прызідэнт-электа?

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць