Беларус Віталь Алексяёнак прызначаны новым галоўным дырыжорам нямецкай оперы на Рэйне
32-гадовы дырыжор Віталь Алексяёнак будзе галоўным дырыжорам нямецкай оперы на Рэйне ў Дзюсельдорфе/Дуйсбургу з пачатку сезона 2024-2025 гадоў, як піша DW.

Цяпер Алексяёнак працуе ў оперы ў якасці капельмайстра. Ён зменіць цяперашняга генеральнага музычнага дырэктара Акселя Кобера, як паведамляе опера.
У жніўні 2024 года беларус зойме пасаду галоўнага дырыжора на тры сезоны.
Віталь Алексяёнак — адзін з паспяховых маладых дырыжораў Еўропы, лаўрэат прафесійных конкурсаў у Італіі і Германіі, дырэктар Kharkiv musik fest, родам з Вілейкі.
У верасні 2022 года ён быў дырыжорам праекта на бетховенскім фестывалі ў Боне.
Чытайце таксама:
Беларус трапіў у фіналісты Прэміі маладых дырыжораў імя фон Караяна
-
Рэстаўратары аднаўляюць знакаміты жыровіцкі іканастас. Але ў гістарычным колеры ў манастыры яго наўрад ці пабачаць
-
Пабялілі ўсё, да чаго змаглі дацягнуцца. У касцёле ў Жупранах, дзе пахаваны Багушэвіч, зрабілі еўрарамонт
-
Мінкульт пазбавіў статусу помніка архітэктуры згарэлую царкву ў Сцяпанках. Каб не аднаўляць?
Каментары
? Ці патрабаваў ён тэрмінова вызваліць асуджаных за пратэсты беларусаў ?