Грамадства1616

Качанаву знялі на фоне дзвярэй ВІДЭА

Старшыня Савета Рэспублікі сёння праінспектавала будаўніцтва гасцінічна-дзелавога комплексу на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Кірылы Тураўскага. Яе там сустрэў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Фота: тэлеграм-канал Савета Рэспублікі

Качанава азнаёмілася з ходам работ, ёй паказалі тыпавую кватэру на шостым паверсе. Від з акна, дарэчы, ёй спадабаўся.

Скрыншот відэа Савета Рэспублікі

Таксама Наталля Качанава з прадстаўніком будаўнічага ўпраўлення Анатолем Вядзерчыкам выбірала дзверы, якія будуць устаноўленыя ў кватэрах.

Ёй прапанавалі некалькі варыянтаў з рознай цаной.

«Ну і што, якія вам лепш?» — спытала Качанава.

«Кожнаму сваё», — саскочыў Вядзерчык.

Старшыня Савета Рэспублікі ў выніку спыніла выбар на дзвярах №5 — самых простых і танных.

«385 рублёў. А нічога сабе, — парадавалася яна. — Акцэнт на суадносінах цаны і якасці! І, вядома, вытворца наш, айчынны».

Яна таксама пракаментавала журналістам стан спраў на аб'екце.

«Гэты аб'ект быў досыць праблемны, калі інвестар пачаў яго будаўніцтва, а потым проста не змог завяршыць. Доўга мы думалі, у выніку было прынята такое рашэнне, якое сёння дапаможа нам скончыць гэты аб'ект. Перш за ўсё тут будуць размешчаны гандлёвыя аб'екты, дзе будуць прадавацца тавары нашых вытворцаў, а мы ведаем, якой папулярнасцю яны карыстаюцца».

Фота: Савет Рэспублікі

«Тыя тэрміны, якія вызначаныя для ўводу гэтага аб'екта, а гэта 1 студзеня 2024 года, я ўпэўненая, што яны будуць вытрыманыя, таму што іншага не дадзена», — рэзюмавала трэцяя асоба ў краіне.

Каментары16

  • No
    07.07.2023
    Звыклы звычайны саўгас.

    НН навошта піярыце рукамірную істоту?
  • Дролік на ровары
    07.07.2023
    Родныя, калі ласка, гэтую інфармацыю трэба рязьмясьціць у рубрыцы Цырк. Ну хто яна такая? Ведаеце, зараз, калі кпяць над дзяўчынай, калі яна нешта не ведае, тупіць, то кажуць: Што ты, як Натальля Качанава. Вось і ўся яе слава.
  • Вольга
    07.07.2023
    А бульбу па тэлефоне не перабірала яшчэ?

Цяпер чытаюць

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»5

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянец Янік Сінер перамог нямецкага тэнісіста Аляксандра Зверава ў фінале Уімблдона1

Падняць або прайсці міма: што рабіць, калі знайшлі гаманец4

У Вене за 776 тысяч еўра нахілілі помнік мэру. Яго антысемітызм натхняў Гітлера21

Мужчына купіў правы ў інтэрнэце і праз 10 гадоў прыйшоў мяняць іх у ДАІ

Рускамірац Агафонаў, які выехаў з Беларусі, абмяняўся з Азаронкам з’едлівымі шпількамі11

На Гомельшчыне праблемы з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам А12

Хто можа ўзначаліць урад Украіны і чаму Зяленскі мяняе прэм’ера — што кажуць эксперты

Амерыканская армія нанесла новыя ўдары па Іране: атакаваныя сістэмы СПА і катары КВІР у Армузскім праліве

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»5

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць