Грамадства88

Адвакатку Юргілевіч прывезлі ў суд у робе з надпісам «Карцар №2»

У Гродне пачалі судзіць адвакатку Юлію Юргілевіч і журналіста Паўла Мажэйку.

Фота: БелТА

Адвакатку Юлію Юргілевіч прывялі ў суд у робе з надпісам «Карцар №2».

Іх вінавацяць паводле ч. 2 арт. 361-4 КК за іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, учыненае паўторна, групай асоб па папярэдняй змове. Справу ў Гродзенскім абласным судзе разглядае рэкардсмен па палітычных прысудах суддзя Максім Філатаў, які даў Вітольду Ашурку пяць гадоў калоніі. 

Паўла Мажэйку і Юлію Юргілевіч затрымалі 30 жніўня 2022 года, прычым Паўла пасля таго, як ён чарговы раз вярнуўся з Польшчы.

Юлія Юргілевіч працавала адвакатам амаль 18 гадоў. Яна абараняла ў судзе палітвязняў Алеся Пушкіна, Арцёма Баярскага, Ігара Банцара, Андрэя Аўсіевіча, Андрэя Сакалоўскага.

23 лютага 2022 года яе выключылі са складу Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў за «сістэматычныя парушэнні заканадаўства». Жанчына ўтрымліваецца пад вартай ужо больш за дзесяць месяцаў.

Як піша БелТА, згодна з матэрыяламі справы, Павел Мажэйка, «дзейнічаючы групай асоб па папярэдняй змове з Юліяй Юргілевіч», з лютага па сакавік 2022 года перадаў для размяшчэння на сайце «Белсата» інфармацыю ад Юліі Юргілевіч аб пазбаўленні яе ліцэнзіі адваката і выключэнні з Гродзенскай абласной калегіі адвакатаў і аб разглядзе Мінскім гарадскім судом крымінальнай справы ў дачыненні да Алеся Пушкіна і прызначэнні яму пакарання. 

Тым самым, паводле абвінавачання, Юлія Юргілевіч і Павел Мажэйка «групай асоб па папярэдняй змове аказалі іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, якое загадзя накіравана на планаванне, арганізацыю, падрыхтоўку і здзяйсненне замахаў на асновы канстытуцыйнага ладу і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю органаў дзяржаўнай улады <> шляхам распаўсюджвання ў гэтых мэтах заведама фальшывых звестак».

Пасяджэнне праходзіць у адкрытым рэжыме.

Падтрымайце Паўла і Юлію: Турма № 1, 230023, Гродна, Кірава, 1, Павел Іванавіч Мажэйка, Юлія Пятроўна Юргілевіч.

Каментары8

  • кош
    10.07.2023
    основы конституционного строя

    Сразу ассоциации, что все должны ходить строем и иметь одно мнение.
  • даведка
    10.07.2023
    Поразительно, но когда одни адвокаты в тюремных робах, другие умудряются усидеть по тридцать и более лет.
  • Лом
    10.07.2023
    Беларусы, вы же не маньяки,что вы друг с другом делаете?!

Цяпер чытаюць

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»7

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Усе навіны →
Усе навіны

Італьянец Янік Сінер перамог нямецкага тэнісіста Аляксандра Зверава ў фінале Уімблдона1

Падняць або прайсці міма: што рабіць, калі знайшлі гаманец4

У Вене за 776 тысяч еўра нахілілі помнік мэру. Яго антысемітызм натхняў Гітлера21

Мужчына купіў правы ў інтэрнэце і праз 10 гадоў прыйшоў мяняць іх у ДАІ

Рускамірац Агафонаў, які выехаў з Беларусі, абмяняўся з Азаронкам з’едлівымі шпількамі11

На Гомельшчыне праблемы з мабільнай сувяззю і інтэрнэтам А12

Хто можа ўзначаліць урад Украіны і чаму Зяленскі мяняе прэм’ера — што кажуць эксперты

Амерыканская армія нанесла новыя ўдары па Іране: атакаваныя сістэмы СПА і катары КВІР у Армузскім праліве

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»7

Галоўная рэдактарка гомельскай раёнкі пакаялася за тое, што абвінаваціла гурт «Дразды»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць