Грамадства99

Міжнародны Чырвоны Крыж адхрысціўся ад паездак Шаўцова на Данбас

Беларускі Чырвоны Крыж нядаўна трапіў у скандал пасля таго, як яго генеральны сакратар Дзмітрый Шаўцоў засвяціўся на Данбасе з Z-сімволікай і пацвердзіў, што яны дапамагаюць вывозіць дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны. Міжнародны офіс Чырвонага Крыжа адрэагаваў на сітуацыю.

Дзмітрый Шаўцоў з Z-сімволікай на левай руцэ трапіў у кадр некалькі дзён таму. Скрыншот відэа Sputnik.by

Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца (IFRC) піша, што даведалася са СМІ пра візіт генеральнага сакратара Беларускага Чырвонага Крыжа ў Луганск і Данецк.

«Нам не паведамілі пра гэты візіт, і мы не ўдзельнічалі ні ў якіх мерапрыемствах, уключаючы вываз дзяцей.

IFRC надзвычай сур'ёзна ставіцца да дзеянняў любога з нашых нацыянальных таварыстваў Чырвонага Крыжа або Чырвонага Паўмесяца, якія супярэчаць нашай гуманітарнай місіі, асноватворным прынцыпам і палітыцы.

Таму IFRC перадала гэтую справу ў Камітэт па выкананні патрабаванняў і пасярэдніцтве, які, паводле нашай Канстытуцыі, з'яўляецца незалежным органам, які расследуе і ліквідуе меркаваныя парушэнні добрасумленнасці.

Надзвычайныя абставіны гэтага візіту, уключаючы выкарыстанне сімвала, які асацыюецца з адным з бакоў міжнароднага ўзброенага канфлікту ва Украіне, закранаюць асноўныя прынцыпы міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца. Візіт і звязаныя з ім мерапрыемствы не былі ўзгодненыя з іншымі кампанентамі руху, як таго патрабуюць нашы ўнутраныя правілы і прадпісанні.

Гэтыя дзеянні рызыкуюць падарваць давер да нашай працы па падтрымцы супольнасцяў, якія маюць патрэбу, кім бы яны ні былі і па які б бок фронту яны ні знаходзіліся. Вельмі важна, каб усе кампаненты міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца захоўвалі сваю незалежнасць ад урадаў і носьбітаў зброі».

Міжнародны офіс паведамляе, што звязаўся з беларускім Чырвоным Крыжам, каб выказаць заклапочанасць і спыніць любую падобную дзейнасць у будучыні.

«Важна адзначыць, што Генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа не выступае ад імя IFRC або якога-небудзь іншага кампанента руху, і яго заявы не адлюстроўваюць нашага пункту гледжання.

Усе сябры Нацыянальнага грамадства IFRC звязаны асноватворнымі прынцыпамі руху, нашымі ўнутранымі правіламі і палітыкай, уключаючы палітыку IFRC у галіне абароны, гендара і інклюзіўнасці, у якой яны абавязваюцца забяспечваць абарону дзяцей».

Нагадаем, пра садзейнічанне Беларускага Чырвонага Крыжа вывазу дзяцей заяўляў сам Шаўцоў на БТ, а таксама дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Людміла Макарына-Кібак.

Каментары9

  • ann
    20.07.2023
    Сябрам беларускага чырвонага крыжа можна ўсё, нават выязджаць на транспарце чырвонага крыжа ўсім калектывам у лес для адпачынку, калі дзейнічае абмежаваньне на наведваньне лясоў.
  • Еўрасадавіна выказвае заклапочанасць.
    20.07.2023
    А дзе яны былі, калі шаўцовы дапамагалі лукашыстам фальсіфікаваць выбары і захопліваць уладу?
  • Ёсік
    20.07.2023
    Толькі зразумелі, што ўяўляе сабой ЧК Беларусі? І так усе арганізацыі - кішэнныя банды, толькі адбельваць рэжым. ААН, калі ты вочы адкрыеш, слухаючы хлуслівага манюку зь Віцебска амбразевіча?

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць