Свет1010

Памёр «гугнявы перакладчык» Леанід Валадарскі

Расійскі перакладчык, пісьменнік і радыёвядучы Леанід Валадарскі памёр ва ўзросце 73 гадоў, паведамілі расійскія СМІ. Яго не ўсе ведалі па імені, але большасці людзей на постсавецкай прасторы вядомы ягоны спецыфічны голас.

Леанід Валадарскі

Леанід Валадарскі вядомы галоўным чынам як перакладчык многіх фільмаў, якія з'явіліся на савецкіх і расійскіх экранах у пачатку 1990-х. За своеасаблівую манеру перакладу і пазнавальны голас яго называлі «гугнявы перакладчык» і «перакладчык-з-прышчэпкай».

Займацца перакладамі кінафільмаў выпускнік Маскоўскага інстытута замежных моў імя Марыса Тарэза пачаў яшчэ ў 1968 годзе. Працаваў на кінафестывалях, а ў канцы 1970-х (не пазней за 1979 год) з прыходам на рынак VHS-касет з відэафільмамі да паслуг Валадарскага пачалі звяртацца відэапіраты.

Сцвярджаецца, што за 30 гадоў бесперапыннай практыкі Валадарскім было нібыта перакладзена больш за 5 000 фільмаў. Перакладаў ён іх, як сам сцвярджаў, сінхронна і з першага разу.

Каментары10

  • Bhagawan
    08.08.2023
    Skončyłasia epocha....
  • mikola
    08.08.2023
    Spaczuvaiu rodnym i blizkim.  Byu  vjalikim spacyjalistam u kine i pirackim vydanni. Puham zjamlja.
  • mikola
    08.08.2023
    ХХХ, / ni treba navodzic pliuty na Lukasenko. Pakazsja hto ty iosc.? Pagljadzish  -zautra za taboi pryduc.....Vos geta Epoha !

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць