Грамадства1010

У вядомай беларускай тэлевядучай выявілі рэдкую і цяжкую хваробу — бакавы аміятрафічны склероз

Марыя Лемешава некалькі гадоў вяла навіны спорту на АНТ, але працу прыйшлося кінуць.

Калі Марыя размаўляе па тэлефоне, то яна прамаўляе словы вельмі павольна і прызнаецца, што ёй цяжка гаварыць. Пасля некалькіх хвілін размовы камунікацыя пераходзіць у фармат перапіскі, піша «Спутнік».

Да 2022-га Марыя была абсалютна здаровай. Яна старалася сачыць за сабой і на рэгулярнай аснове займалася плаваннем, фітнэсам, хуткай хадзьбой.

Летась Марыя перахварэла на каранавірус, пасля чаго з ёй пачалі адбывацца дзіўныя рэчы. Дзяўчына адчула, што цела як быццам перастала ёй належаць: цягліцы слабелі, стала цяжэй хадзіць, а рука адмаўлялася выконваць руцінныя задачы. Пры гэтым мозг працягваў працаваць.

Пасля пачатку хваробы Марыя абрэзала валасы і значна памяняла свае погляды на жыццё. Фота інстаграм Марыі Лемешавай

«Я пачала міжвольна падаць, калі апраналася. Па-іншаму адчувала ногі, рукі. Гэта былі першыя прыкметы хваробы», — успамінае Марыя.

На ранняй стадыі дактары ставілі дыягназ пад пытаннем і прасілі Марыю нічога не вывучаць у інтэрнэце, каб лішні раз не накручваць сябе. Яна гнала прэч благія думкі і працягвала працаваць на тэлебачанні. Але з кожным днём хвароба прагрэсавала і настойліва нагадвала пра сябе. Марыя слабела, ёй станавілася складана рабіць элементарныя рэчы.

У пачатку гэтага года Марыя звольнілася.

«Іншага варыянту ў мяне не было на той момант. Эмацыйна гэта было вельмі цяжка. Але ведаю, што дзверы тэлеканала для мяне заўсёды адчыненыя», — падзялілася тэлевядучая.

Змірыцца з тым, што ты больш не можаш займацца любімай справай і быць на хвалі поспеху і папулярнасці, вельмі складана. Але яшчэ складаней усведамляць тое, што ты не здольны спраўляцца без дапамогі іншых людзей.

«Саму па сабе хваробу прыняць вельмі цяжка. Дагэтуль ідзе трансфармацыя свядомасці. І гэта не пра гонар, у мяне гэтага няма. А вось тое, што табе перастаюць быць даступныя элементарныя рэчы, што ты становішся залежным ад кагосьці ў плане дапамогі — гэта цяжка», — адзначыла яна.

Але калегі не пакідаюць Марыю і дапамагаюць ёй: тэлефануюць, прыязджаюць, калі нешта трэба, па меры сваіх магчымасцяў купляюць неабходнае.

«Калегі мне вельмі дапамагаюць, за што я ім бязмерна ўдзячная», — прызналася суразмоўніца.

Сёння Марыя знаходзіцца пад наглядам дактароў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі. Пры такім дыягназе лячэння як такога няма. Дактары прапанавалі ёй прайсці курс ствалавых клетак, каб спыніць працэс хваробы. Яна пагадзілася, хоць разумее, што гарантый ніхто не дае.

«Цяпер стан змяняецца ад месяца да месяца. І нават незразумела, ад чаго гэта залежыць. Але адной мне спраўляцца цяжка, трэба каб быў хтосьці побач і дапамагаў», — кажа Марыя.

У Марыі падрастае 8-гадовы сын Ян. Ён — яе галоўны матыватар не апускаць рукі і працягваць змагацца са страшным дыягназам. Хлопчык разумее, што ў мамы нешта баліць, але ў дэталі яна яго не пагружае.

«Ні да чога яму гэта ведаць, трэба берагчы сына», — тлумачыць сваю пазіцыю клапатлівая мама.

Пакуль яна знаходзіцца ў бальніцы, за Янам прыглядае яго бабуля, свякроў Марыі. З ёй у яе выдатныя адносіны, яна таксама даглядае Марыю.

Бо тэлевядучая з аб'ектыўных прычын не можа працаваць, яна вельмі мае патрэбу ў дапамозе, у тым ліку фінансавай. Ёй на пастаяннай аснове патрабуецца рэабілітолаг, трэнер, масажыст, лекі. Дый проста, каб пагуляць на вуліцы, Марыі патрэбны хтосьці, у каго ёсць вольны час.

Пра сваю хваробу Марыя напісала пост у сябе на старонцы ў сацыяльнай сетцы, назваўшы сваю барацьбу з хваробай асабістай Алімпіядай.

«Трымаць удар хваробы, трэніраваць кожны дзень непаслухмяныя мышцы, бегчы ад дрэнных думак, выйграваць і прайграваць у сутычцы з нейронамі — мая новая рэальнасць па той бок экрана і мая асабістая Алімпіяда», — напісала Марыя.

Яна вельмі спадзяецца перамагчы свой грозны дыягназ і верыць у цуд.

Як роўна ў тое, што калі ёй спатрэбіцца фінансавая дапамога на лячэнне, то яе сябры не пакінуць у бядзе.

«Я веру, што цуд адбудзецца. Як жа хочацца зноў надзець прыгожую сукенку і любімыя лодачкі, узяць з сабой сынулю і проста пайсці гуляць. Лёгкая свабодная паходка. З усім астатнім можна справіцца. І па сутнасці ўсё астатняе — такая дробязь», — заключыла Марыя.

Бакавы аміятрафічны склероз (БАС) — гэта хвароба нервовай сістэмы, калі адміраюць маторныя нейроны, у выніку чаго атрафіруюцца мышцы. Такую хваробу меў пісьменнік і фізік Стывен Хокінг.

Каментары10

  • Гігіена
    18.08.2023
    Навошта НашаНіва дае спасылкі на расейскі прапагандысцкі рэсурс "Спутнік"? Гэта памылка ці сьвядома?
  • даведка
    18.08.2023
    [Рэд. выдалена]
  • даведка
    18.08.2023
    К сожалению, эту болезнь не умеют лечить даже у известных людей в США, а белорусская медицина подавно.

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі29

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць