Грамадства

Віцябчук адсудзіў у камунальнікаў і «Белдзяржстраха» амаль 14 тысяч рублёў за кватэру. Яе цягам двух месяцаў залівала двойчы

Першы раз гэта здарылася 15 снежня 2022 года. Не паспеў мужчына ўсё прывесці ў парадак, як 9 студзеня 2023 года яго кватэру зноў заліло.

Ілюстрацыйнае фота: proural.info

Агулам пацярпела сем дзвярэй, падлога і маёмасць у кватэры, паведамляе «Камсамолка».

У мужчыны былі з сабой акты, складзеныя работнікамі ЖЭУ. З гэтымі паперамі, квітанцыямі ад клінінгавай службы на 650 рублёў і чэкамі з крамаў на 165 рублёў ён звярнуўся ў суд.

Кошт рамонту і памер шкоды склалі 11 785 рублёў.

Акрамя таго, мужчына заявіў і маральную шкоду ў 5 тысяч рублёў. Ён патлумачыў гэта тым, што з прычыны ўтварэння плесні, з'яўлення затхлага паху і мошак у кватэры, ён не можа знаходзіцца ў ёй на працягу доўгага часу. Таксама ён пазначыў, што ў кватэры не было адноўлена гарачае і халоднае водазабеспячэнне, не падключаны газ і не працуе каналізацыя.

Віцябчук прасіў спагнаць з ЖЭУ і «Белдзяржстраха» 12 500 рублёў на пакрыццё страт, няўстойку за парушэнне тэрмінаў адказу камунальнікаў памерам 13,6 тысячы рублёў, а таксама кампенсацыю маральнай шкоды 5 тысяч рублёў і пакрыццё судовых выдаткаў.

Камунальнікі былі гатовыя пакрыць толькі 3,2 тысячы рублёў, а «Белдзяржстрах» не прызнаў пазоў.

Суд пастанавіў спагнаць з «Белдзяржстраха» 10 500 рублёў, на пакрыццё расходаў па вызначэнні шкоды 144,44 рубля, а таксама пакрыццё расходаў па аплаце дапамогі прадстаўніка на 50 рублёў.

Таксама суд прыняў рашэнне спагнаць з жыллёвага рамонтна-эксплуатацыйнага трэста Віцебска на карысць мужчыны няўстойку за парушэнне тэрміну выканання патрабавання аб кампенсацыі на 1000 рублёў і грашовую кампенсацыю маральнай шкоды 500 рублёў і пакрыццё расходаў па аплаце дапамогі прадстаўніка на 250 рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску здаюць кватэру за 15 000 рублёў на месяц1

«Плакаў вельмі, казаў, што яго ўсе пазнаюць»: падпалкоўнік-участковы дабіўся, каб яго былую жонку судзілі29

Дызайн станцыі метро «Кавальская Слабада» прызнаны найлепшым на конкурсе ў Расіі1

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ36

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць