Усяго патроху

«Натхнялася слуцкімі паясамі». Беларуска стварае вельмі стыльны дызайн шаўковых хустак

У беларускага брэнда дэкаратыўных хустак AV Collection нядаўна з'явілася новая калекцыя. Дызайн стваралі на аснове народных матываў, а менавіта — слуцкіх паясоў. Новая калекцыя — гэта калабарацыя мастачкі Марыны Рудзько са студыяй AV Collection, піша CityDog.io.

Гэты брэнд стаў папулярным дзякуючы сваёй першай серыі касынак з выявамі знакамітых месцаў Мінска. Пасля стваральнікі AV Collection пачалі супрацоўнічаць з беларускімі мастакамі, дадаючы ў дызайн яшчэ больш беларускіх матываў. Адна з апошніх серый і прысвечана слуцкім паясам.

Марына Рудзько — мінская ілюстратарка. Дзяўчына часта супрацоўнічае з выдавецтвамі, кампаніямі па вытворчасці тканін і посуду, прадакшн-студыямі, а таксама малюе для настольных гульняў.

Гэты матыў называецца «Слуцкія матывы раніцай»
Так выглядае хустка з назвай «Слуцкія матывы ўначы»

У чым асаблівасць дызайну новых хустак?

Марына расказвае, што асноўны пасыл стварэння апошніх калекцый — гэта пераасэнсаванне беларускай культуры і яе падачы ў сучасным фармаце. Як адзначае мастачка, ёй хацелася адмовіцца ад асацыяцый Беларусі з вырабамі з саломы і вышыванкай.

«У Беларусі багатая гістарычная спадчына: культура ВКЛ і Рэчы Паспалітай, традыцыйная вышыўка, выраб лялек і многае іншае. Каб усё гэта было цікава не толькі людзям ва ўзросце, але і маладым людзям, туды трэба прыўнесці нешта новае», — падкрэслівае Марына.

У малюнку гэтай хусткі можна заўважыць спражкі, якімі замацоўвалі слуцкія паясы. Адметная рыса гэтага дызайну яшчэ і ў колеры: спалучэнне блакітнага і карычневага часта сустракаецца ў карцінах і габеленах, прысвечаных рыцарству

Шмат фактычнага матэрыялу дызайнерка брала з кніг па гісторыі слуцкіх паясоў. Там жа яна адзначала пэўныя спалучэнні колераў, якія таксама перанесла ў свае працы. У якасці дадатковых элементаў на хустках прадстаўленыя асаблівыя спражкі і дадатковы дэкор, якія выкарыстоўвалі мужчыны таго часу ў сваіх строях.

Так выглядае хустка з назвай «Слуцкія матывы ўвечары»

А як ствараліся такія хусткі?

Працэс стварэння хусткі, па словах Марыны, падобны на працу з любым іншым мастацкім творам. Спачатку з'яўляецца ідэя, затым збіраюцца матэрыялы для натхнення. Калі на руках дастатковая колькасць рэферэнсаў, можна пераходзіць непасрэдна да працы.

Дзяўчына прызнаецца, што пры стварэнні калекцыі вялікі ўплыў на канчатковы выгляд хустак аказаў калейдаскоп. Калі зірнуць у цэнтр хусткі, здаецца, што карцінку можна павярнуць. Візуальна гэта падобна да варонкі.

Што тычыцца часу стварэння працы, то ўсё адбываецца па-рознаму: ад некалькіх дзён да тыдняў — усё залежыць ад стану і настрою мастачкі. У сярэднім трэба каля двух дзён для распрацоўкі эскіза і яго ўзгаднення. Затым прыкладна тыдзень — для прамалёўвання дэталяў і падбору колеру.

Гатовыя ілюстрацыі пераносяць на хусткі адмысловымі машынамі. Па словах Марыны, вытворчасць чымсьці нагадвае друк на паперы.

Серыю хустак прадставілі на выставе ў Мінску

У гэтым верасні калекцыю асаблівых хустак можна было ўбачыць у Грузінскім доме ў Мінску. У экспазіцыі, акрамя размаляваных касынак, былі графіка і мультымедыйныя аб'екты.

«Гэта быў наш першы досвед стварэння чагосьці свайго на ўжо гатовай пляцоўцы. Заадно мы з камандай праверылі нашы арганізатарскія здольнасці, прайшоўшы ўсе колы пекла. Праблемы былі рознага характару, пачынаючы ад тэхнічных момантаў і заканчваючы выбарам канкрэтных элементаў і іх узгадненнем», — распавядае ілюстратарка.

Па яе словах, у выніку ўсё прайшло добра і ўсе арганізатары атрымалі шмат станоўчых водгукаў і падзякі.

Колькі каштуе хустка?

Купіць хусткі можна на сайце AV Collection. Кошт залежыць ад матэрыялу вырабу: 165 руб. за хустку з мокрага шоўку, 296 руб. — з твілу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць