Здарэнні11

МУС распавёў пра знойдзены арсенал зброі ў доме, дзе міліцыя страляла на паражэнне ў 19-гадовага хлопца 

У затрыманых у Крупскім раёне мужчын канфіскаваны вялікі незаконны арсенал, заявіў начальнік аддзела ўпраўлення ГУБАЗіК Сяргей Зубараў.

Скрын відэа

У вёсцы Вялікі Лес Крупскага раёна 21 лістапада супрацоўнікі ГУБАЗіК і АМАП пры праверцы інфармацыі аб незаконным абароце зброі затрымалі траіх мужчын: бацьку і двух сыноў. Малодшы — 19-гадовы — нібыта пагражаў праваахоўнікам нажамі. У яго стралялі на паражэнне. Яго шпіталізавалі.

Паводле МУС, мужчыны займаліся незаконным паляваннем. Падчас ператрусаў у іх выяўлена і канфіскавана халодная, агнястрэльная зброя, боепрыпасы, выбуховыя рэчывы, паведамляе МУС.

На распаўсюджаным МУС відэа бачна, як амапаўцы выбіваюць браму дома. Дзверы хаты адчыняе гаспадар з паднятымі рукамі. Усё, што адбывалася далей, не бачна. Толькі чуваць галасы сілавікоў: «Кінь нож», — і раздаецца стрэл.

20 лістапада ў Рэчыцкім раёне міліцыянты застрэлілі мужчыну, які таксама нібыта быў са зброяй. 

Каментары1

  • Смирнов
    23.11.2023
    Тировая винтовка? Серьезно? Арсенал? Вы скоро одини останеиесь в этих границах. Рабов аме меньше.

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

КДК паказаў, як разабраўся ў Круглянскім раёне з разбітай дарогай. Гэта трэба бачыць ФОТЫ8

Беларусы ўсім Threads прапануюць дапамогу пацярпелым жыхарам Леніна, 96

У Германіі разгарэліся спрэчкі вакол планаў зносу нацысцкага бункера пад Берлінам2

Кубак Івуліна перайменавалі ў Кубак Мелказёрава1

«Мне так добра раней ніколі не было». Як жыве беларуская сям’я, у якой жонка аддала нырку мужу1

СБУ атакавала авіябазу «Сакі» ў Крыме8

У мінскім аэрапорце запусцілі тэставанне сэрвісу па самастойнай рэгістрацыі і здачы багажу

У Беларусі ўжо +30°С

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць