Грамадства

Сілы спецаперацый працягваюць знаходзіцца на ўкраінскай мяжы

Асноўная мэта — забеспячэнне бяспекі грамадзян Беларусі, перасячэнне парушэння дзяржмяжы, выключэнне каналаў пастаўкі зброі і боепрыпасаў. Пад аховай важныя аб'екты, у тым ліку дарогі і пуцеправоды, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

Фота: агенцтва «Ваяр»

Комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на супрацьдзеянне магчымым пагрозам, праводзіцца на ўчастках па перыметры паўднёвай часткі краіны. На гэтым напрамку задзейнічаны асабовы склад сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл. Асаблівую ўвагу асабовы склад удзяляе рабоце на кантрольна-прапускных пунктах.

«Падраздзяленні Узброеных сіл, якія знаходзяцца на ўзмацненні ўчасткаў дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, нікому не пагражаюць, але пры гэтым надзейна абараняюць Радзіму, яе суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць. Мясцовае насельніцтва ведае абстаноўку на сумежнай тэрыторыі і разумее, што беларускія вайскоўцы гарантуюць бяспеку краіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Фота: агенцтва «Ваяр»
Фота: агенцтва «Ваяр»
Фота: агенцтва «Ваяр»
Фота: агенцтва «Ваяр»

Каментары

Цяпер чытаюць

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі беларус на фуры так урэзаўся ў аўтазак, што арыштант унутры страціў прытомнасць

Што рабіць, калі кватэру затапіла?2

У мінскім парку Чавеса два дні будзе працаваць зіплайн — рэч са спускам на шалёнай хуткасці2

Лукашэнка загадаў, каб былых сілавікоў, ратавальнікаў і дыпламатаў, звольненых «па дыскрэдытуючых», адсочвалі пяць гадоў9

Марына Золатава: У палітзняволенай Таццяны Колас выявілі рак. Гэта не проста дрэнная навіна, гэта жудасная навіна1

Пасажырскі самалёт разбіўся на Багамах — усе 10 пасажыраў загінулі

Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м пратэставала супраць «выбараў без выбару» і патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне9

Фэйл запаснога кіпера Бельгіі пахаваў каманду. Куртуа можна было не мяняць3

Урадавы бізнэс-джэт даставіў некага з Мінска ў турэцкі Бодрум6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Памёр купалавец Іван Кушнярук. Яму было 34 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць