Свет1313

Лінкявічус: Калі Расія адважыцца кінуць выклік НАТА, Калінінград будзе нейтралізаваны першым

Пасол Літвы ў Швецыі, былы кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус заявіў, што пасля ўступлення Швецыі ў НАТА Балтыйскае мора стане «ўнутраным морам» альянсу. Ранейшыя, паводле Лінкявічуса, ілжывыя абвінавачванні Расіі ў тым, што яна аточаная краінамі НАТА, якраз цяпер становяцца рэальнасцю.

Пасол Літвы ў Швецыі, былы кіраўнік МЗС Літвы Лінас Лінкявічус. Фота: AP Photo / Virginia Mayo

«Пасля інтэграцыі Швецыі ў Альянс Балтыйскае мора стала ўнутраным морам НАТА. Калі Расія адважыцца кінуць выклік НАТА, Калінінград будзе «нейтралізаваны» першым. Папярэднія ілжывыя абвінавачванні Расіі ў тым, што яна акружаная НАТА, цяпер становяцца рэальнасцю», — напісаў Лінкявічус на сваёй старонцы ў Х. 

Заяўку на ўступленне ў НАТА Швецыя падала адначасова з Фінляндыяй у маі 2022 года. Фінляндыя афіцыйна далучылася да альянсу 4 красавіка 2023 года.

Супраць уваходжання Швецыі ў блок доўгі час выступалі Турцыя і Венгрыя. Турцыя адобрыла ўступленне Швецыі ў НАТА 25 студзеня 2024 года, парламент Венгрыі — 26 лютага. 

Каментары13

  • Пуцiн i лукашэнка гэта вайна
    27.02.2024
    Пуцiн паспрабуе задзейнiчаць шклоўскую падсцiлку i кiне напралом па сувалкам Беларусь, пасля чаго ўсё разбямбяць тамагаўкамi.
  • Багдан
    27.02.2024
    Tadeusz Kościuszko,ніколі так не было, Нямеччына гэта! 
  • Ерома
    27.02.2024
    Как толька ната захочэт нейтралізаваць калінінград расія нейтралізует ната асобенна цех у каторых сувалскі калідор а наша сінеокая белоруссія абізацільна ей паможэт

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі2

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць