Грамадства88

Першае пасяджэнне «Усебеларускага народнага сходу» запланавалі на канец красавіка

Сёння прайшла нарада, прысвечаная УНС.

Максім Рыжанкоў, Ігар Сергеенка і Раман Галоўчанка. Фота: БелТА

Першае пасяджэнне VII «Усебеларускага народнага сходу» адбудзецца 24-25 красавіка. Пра гэта паведаміў журналістам прэм'ер-міністр, старшыня аргкамітэта па яго падрыхтоўцы Раман Галоўчанка. Падрыхтоўка да правядзення першага пасяджэння і стала сёння тэмай нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, піша БелТА.

У ліку ўдзельнікаў нарады — кіраўніцтва Адміністрацыі, старшыня Савета Рэспублікі, кіраўнік спраў начальнік Сакратарыята УНС.

Лукашэнка, у прыватнасці, загадаў правесці яго на самым высокім узроўні. У прыклад прывёў узровень арганізацыі прэзідэнцкіх выбараў у Расіі.

«Яшчэ раз паўтару, што гэта і ўрачыста павінна быць, і, самае галоўнае, змястоўна. Каб было, як выбары ў Расіі, — камар носа не падтачыў. Каб нас потым не папракалі. Усё цяпер сканцэнтравана палітычна на нас. У Расіі бурных падзей не мяркуецца, вакол таксама. Засталося ў нас правядзенне Усебеларускага народнага сходу», — сказаў ён, традыцыйна зазначыўшы пра «прошукі ворагаў» і «падступства Захаду».

«Стаўкі асобных нашых збеглых і Захаду на тое, каб пастарацца як мага больш прынесці дэзарганізацыю і развал падчас пасяджэння і прыняцця рашэння, — мы такога падарунка ім паднесці не павінны», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары8

  • Ха-ха! Отличный денёк!
    18.03.2024
    Луна 24 и 25го в Скорпионе - будут сидеть и бояться.
    Меркурий стационарный.
  • Ёсік
    18.03.2024
    Дырэктару саўгаса падабаецца нарада з даяркамі і трактарыстамі. Усё бессэнсоўнае га.но з саўка прыцягнуў за сабой, во, мля, захрас стары ў мінулым, дык захрас. Сам на мэрсэдэсах, гадзіньнікі па чвэрць мільёна даляраў, набудаваў халуп, у якія ўжо даўно не наведваецца, а іх трэба за вялікія грошы ўтрымліваць, а народ у галечы. Выбары ў расеі камар носу не падточа? Дурань ты стары, то не выбары, а мітусьня.
  • даведка
    18.03.2024
    Всем делегатам ВНС на первом заседании подарят за народный счёт H-book или по холодильнику «Атлант»?

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху2

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў1

Расія знішчае ўкраінскія АЗС. Як і да чаго гэта можа прывесці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць