Грамадства

Урачыстасьць Унебаўзяцьця ў Раўбічах

праходзіла на прыступках касьцёла сьвятога Мацьвея — у бажніцы дагэтуль месьціцца музэй народнага мастацтва.

15 жніўня 2006 г. ва ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі каля касцёла святога Мацвея ў Раўбічах, дзе цяпер знаходзіцца музей, адбылася святая Імша, якую целебраваў канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Юрый Касабуцкі. Пробашч раўбіцкай парафіі а. Ігар Лашук SDB маліўся ў інтэнцыі вяртання касцёла святога Мацвея, а таксама за ўсіх парафіянаў і за супакой душаў іх памерлых родных і блізкіх.

Падчас святой Імшы кс. Юрый Касабуцкі асвяціў шаты і 2 кароны для копіі цудатворнага абраза Маці Божай Карміліцы (Lactasti sacro ubere). Цяпер копія абраза, які быў адноўлены згодна з апісаннямі ў архіўных дакументах, мае такі ж выгляд, як і яго старажытны арыгінал.

Шаты і кароны, праект якіх быў распрацаваны архітэктарам Аляксеем Яроменкам, — вынік доўгай і карпатлівай працы ювеліра Івана Русака. Матэрыялам для іх выканання сталі рэчы з каштоўных металаў, ахвяраваныя вернікамі раўбіцкай парафіі, а таксама мінскай парафіі святога Яна Хрысціцеля. Для кожнага з ахвярадаўцаў святары прасілі апекі Маці Божай Карміліцы.

Лёс касцёла святога Мацвея ў Раўбічах, узведзенага на ахвяраванні вернікаў у 1862 г. (парафія тут дзейнічае з 1650 г.), на працягу ўсёй гісторыі яго існавання быў складаным. У 1866 г. святыня была забрана і перароблена ў праваслаўную царкву. У 1917 г. вернуты каталікам касцёл перастае дзейнічаць з-за пераследу рэлігіі з боку савецкай улады. У часы вайны святыні былі нанесены значныя пашкоджанні, а ў 1930 г. знесена капліца на могілках У 1978 г. касцёл быў адрэстаўраваны і аддадзены пад музей беларускага народнага мастацтва.

Па ініцыятыве пробашча парафіі а. Ігара Лашука каля касцёла святога Мацвея плануецца пабудаваць званіцу, дзе вернікі маглі б збірацца на малітву да таго часу, пакуль святыня не будзе вернута яе сапраўдным уладальнікам. Кожны 15-ы дзень месяца праз заступніцтва Маці Божай Карміліцы ўзносяцца малітвы за людзей добрай волі, якія сваёй ахвярай і малітвай дапамагаюць здзяйсненню гэтай высакароднай справы.

Catholic.By

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на свабодзе6

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

Вясельны квэст у эміграцыі: беларусы расказалі, як бралі шлюб у замежжы3

Белы парашок, які знайшлі ў машыне мітрапаліта Іларыёна, аказаўся какаінам23

Беларуску расчаравалі сыркі «Топ Crispy» з фундуком — у іх не знайшлося фундуку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на свабодзе6

Аляксей Хлястоў на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць